Інфармацыя для грамадзян, якія маюць групу інваліднасці

Общество

Пры звароце ў службу занятасці вы можаце разлічваць на аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні, прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі, КАЛІ:

 немагчыма падабраць падыходзячую работу з-за адсутнасці ў беспрацоўнага неабходнай кваліфікацыі (спецыяльнасці);

неабходна змяніць прафесію (спецыяльнасць, род заняткаў) у сувязі з адсутнасцю работы, што адпавядае прафесійным навыкам беспрацоўнага, якія ён мае, і ў адпаведнасці з яго індывідуальнай праграмай рэабілітацыі;

беспрацоўным страчана здольнасць ці ўзніклі супрацьпаказанні да выканання работы па папярэдняй прафесіі (з-за працяглага перапынку ці стану здароўя).

Дзяржава ГАРАНТУЕ беспрацоўным:

бясплатнае садзейнічанне ў працаўладкаванні;

бясплатную прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі з улікам грамадскага запатрабавання і ў адпаведнасці са схільнасцямі, здольнасцямі, навыкамі і асаблівасцямі іх псіхафізічнага развіцця;

выплату стыпендыі ў перыяд навучання па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва;

бясплатны медыцынскі агляд.

У прыватнасці, у спецыялізаваным навучальна-рэабілітацыйным цэнтры рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр” беспрацоўныя грамадзяне, якія маюць групу інваліднасці, могуць атрымаць прафесію “Аператар электронна-вылічальных машын (персанальных ЭВМ)”, а таксама рабочыя спецыяльнасці па індывідуальнай форме навучання: абутнік, цырульнік, сталяр, выканаўца мастацка-афарміцельскіх работ.

Па пытаннях працаўладкавання, навучання і перанавучання звяртайцеся па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ці па тэлефоне: 55233.

Аддзел занятасці