Тыповыя парушэнні аховы працы

Безопасность и здоровье Закон и порядок Общество

У мэтах аказання практычнай і метадычнай дапамогі наймальнікам у аператыўным выяўленні і ўхіленні парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, пажарнай транспартнай бяспекі, вытворчай санітарыі, правіл эксплуатацыі машын і абсталявання, прафілактыкі вытворчага траўматызму ў сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, прамысловасці і ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці ў Валожынскім раёне створана мабільная група.

Як паказвае практыка, выпадкі адзінкавых парушэнняў у галіне аховы працы сярод работадаўцаў рэдкія. Звычайна выяўляецца цэлы “букет” парушэнняў. Так за 8 месяцаў 2021 года мабільнай групай былі зроблены 54 выезды ў арганізацыі рознай формы дзейнасці (31 – у арганізацыі аграпрамысловага комплексу, 4 – на будаўнічыя аб’екты, 19 – у арганізацыі іншых відаў дзейнасці). Падчас маніторынгаў выяўлены 712 парушэнняў (не праводзіцца перыядычны кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы; не вылучаны небяспечныя зоны для людзей, у межах якіх пастаянна дзейнічаюць небяспечныя вытворчыя фактары; рабочыя не забяспечаны спецвопраткай, спецабуткам і інш.; допуск працуючых да працы пасля праходжання першаснай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы не ажыццяўляецца кіраўніком арганізацыі і не афармляецца загадам; іншыя парушэнні).

Парушэнні патрабаванняў аховы працы цягнуць не толькі адміністрацыйную адказнасць. У выпадку парушэння правіл службовай асобай, якое прывяло да прафесійнага захворвання, або цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджання, або смерці работніка, цягне крымінальную адказнасць па арт. 306 КК Рэспублікі Беларусь.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама