Імунізацыя дзікіх жывёл

Кругозор Общество

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама інфармуе, што з 7 верасня ў межах выканання плана супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства на тэрыторыі раёнаў Мінскай вобласці праводзіцца распаўсюджванне вакцыназмяшчальных блістар-прынад для аральнай імунізацыі дзікіх драпежных жывёл з выкарыстаннем авіяцыі.

Раскідванне прынад (брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 г, выраблены з кампанентаў кармоў, прыдатных для ўжывання драпежнымі жывёламі, мае спецыфічны пах) з вакцынай праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь уздоўж мяжы з Латвійскай, Літоўскай і Польскай Рэспублікамі (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў) з выкарыстаннем самалётаў. Самалёты будуць здзяйсняць палёты на вышыні з хуткасцю 150-200 км/г, адлегласць між паралельнымі лініямі палётаў – 500 метраў. Прынады з вакцынай раскідваюцца з разліку 24+/-1 прынада на 1 кв. м.

Звяртаем увагу, што людзям, якія знаходзяцца ў месцах правядзення работ па распаўсюджванні прынад з вакцынай, неабходна пазбягаць зон палёту самалёта, каб не быць траўміраваным падаючымі прынадамі.

Алег ЖАЛНЯРОВІЧ,

галоўны ветэрынарны ўрач Валожынскага раёна