У жніўні патаннелі буракі і морква, падаражэлі паслугі чыгуначнага транспарту

Общество

 

У жніўні патаннелі буракі і морква, падаражэлі паслугі чыгуначнага транспарту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Буракі патаннелі на 47,46 працэнта, морква — на 39,04 працэнта, салодкі перац — на 23,66 працэнта, вінаград — на 22,85 працэнта, свежыя памідоры — на 22,48 працэнта, бананы — на 15,2 працэнта, бульба — на 13,66 працэнта, рэпчатая цыбуля — на 8 працэнтаў. Часнок падаражэў на 7,94 працэнта, цытрусавыя — на 6,83 працэнта, аліўкавы алей — на 4,17 працэнта, свежая белакачанная капуста — на 3,98 працэнта, рагу (набор са свініны) — на 3,87 працэнта, бескасцёвая свініна — на 3,08 працэнта, смятана — на 3,09 працэнта.

У цэлым агародніна стала таннейшай на 15,86 працэнта, фрукты — на 4,82 працэнта. Малако і малочныя прадукты падаражэлі на 2,36 працэнта, мяса і мясапрадукты — на 1,39 працэнта, рыба і рыбапрадукты — на 0,1 працэнта. Хлеб і хлебабулачныя вырабы патаннелі на 0,4 працэнта.

Абеды ў сталовай сталі таннейшымі на 1,31 працэнта, у рэстаране і кафэ — на 0,36 працэнта. Фастфуд падняўся ў цане на 0,22 працэнта.

Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 1,97 працэнта, алкагольныя напіткі — на 0,8 працэнта.

Нехарчовыя тавары ў жніўні сталі даражэйшымі на 0,68 працэнта. Адзенне падаражэла на 0,63 працэнта, абутак — на 1,22 працэнта. Мэбля стала даражэйшай на 1,52 працэнта, дывановыя вырабы — 1,11 працэнта, будматэрыялы — 1,79 працэнта, медыкаменты — 0,3 працэнта.

Кошт паслуг павысіўся на 0,06 працэнта. У жніўні падаражэлі паслугі чыгуначных зносін: міжрэгіянальных — на 13,58 працэнта, рэгіянальных зносін эканамкласа — на 9,19 працэнта, міжнародных — на 0,85 працэнта. Сталі таннейшымі паслугі па перавозцы пасажыра ў аўтамабілі-таксі (на 3,09 працэнта), санаторна-аздараўленчыя (на 1,99 працэнта), турыстычныя (на 1,7 працэнта).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў жніўні склала 0,2 працэнта.