Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 14 верасня

Кругозор

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў асобных раёнах Беларусі 14 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, уначы слабы, удзень — 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, месцамі — плюс 4-5. Удзень будзе 14-19 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 21.