Да +22°С чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 15 верасня

Кругозор

Да 22 градусаў цяпла чакаецца па паўднёвым захадзе Беларусі 15 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны, уначы слабы, удзень — 5-10 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — плюс 8-11, у асобных раёнах краіны на глебе магчымы слабыя замаразкі да мінус 2. Удзень будзе ад плюс 14 па паўночным усходзе да 22 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.