АДЗНАЧЫЛІ ПРЭМІЯМІ

Спорт

Кастрычнік для выхаванцаў Валожынскай ДЮСШ азнаменаваўся перамогамі ў спаборніцтвах. Першае з іх – адкрытае першынство школы па восеньскім лёгкаатлетычным кросе, якое прайшло ў Івянцы.

Паспрачацца з юнымі гарпасялковымі спартсменамі ў хуткасці і спрыце прыехалі хлопчыкі і дзяўчынкі са Стаўбцоўскага раёна. У кросе стартавалі 223 удзельнікі, фартуна ўсміхнулася лепшым. У сваіх узроставых групах падняліся на п’едэстал гонару івянчане Марыя Новік, Сняжана Бурачэўская, Алёна Станілка, Андрэй Лушчэўскі і Аляксандр Бубен. Акрамя Дыпломаў Валожынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, кожны з названых атрымаў у якасці заахвочвальнай прэміі па 30 тысяч рублёў.

Яшчэ адно івянецкае прозвішча фігуравала ў спісе мацнейшых на першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў Брэсце. У складзе зборнай Мінскай вобласці выступаў і наш Сяргей Халапук. У бегу з перашкодамі на 2000 метраў ён заняў асабістае 6-е месца.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий