Асенні сезон палявання на птушыную дзічыну адкрываецца ў Беларусі 18 верасня

Кругозор Общество

Асенні сезон палявання на птушыную дзічыну адкрыецца ў Беларусі 18 верасня і прадоўжыцца да 11 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка інспекцыі — начальнік аддзела дзяржкантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вячаслаў Салдатаў.

«З трэцяй суботы верасня адкрываецца сезон палявання на гусь белалобую і шэрую, гуменніка, казарку канадскую (жывёлы любога полу і ўзросту). Прадоўжыцца ён па другую нядзелю снежня. Паляванне дазволена ў светлы час сутак. Дазволеныя спосабы — ружэйны з падыходу, з засады, з пад’езду з маламерных суднаў; безружэйны — з выкарыстаннем лоўчых птушак», — адзначылі ў інспекцыі.

Здабываць дзічыну можна гладкаствольнай зброяй з патронамі, зараджанымі шротам. Дапамагаць паляўнічаму могуць усе пароды сабак акрамя гончых і хартоў.

За парушэнне правіл палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу з канфіскацыяй або без канфіскацыі зброі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.