Ад паветраных ліній – як мага далей

Кругозор Общество

Узнікненню электратраўм спрыяе нізкая тэхнічная культура насельніцтва пры вялікай электранасычанасці быту.

Электраток звычайна падводзіцца ў малаэтажныя дамы па паветраных лініях. У выніку іх пашкоджання правады павісаюць ці абрываюцца. Пры датыканні ці нават пры набліжэнні да проваду, што ляжыць на зямлі, чалавек трапляе пад уздзеянне электрычнага току і траўміруецца ім. Смяротна небяспечна набліжацца бліжэй чым на 8 метраў да ляжачага на зямлі проваду.

Небяспека можа ўзнікнуць і ў тым выпадку, калі лінія не пашкоджана, але адлегласць ад чалавека ла проваду штучна скарачаецца. Напрыклад, пад правадамі праводзяцца нейкія работы.

Вялікую небяспеку для насельніцтва, асабліва для дзяцей, уяўляюць размеркавальныя ўстройствы, трансфарматарныя падстанцыі, сілавыя шчыткі і зборкі, на якія нанесены спецыяльныя папераджальныя знакі.

Самавольны рамонт электраўстановак, што не належаць грамадзянам, падключэнне да электрычнага ўводу ў дом ці да паветранай лініі бытавых прыбораў і дваравых электрасетак звычайна прыводзяць да траўм.

Праводкі, што манціруюцца і рамонт тых, што існуюць, выконваецца па спецыяльных правілах і толькі спецыялістамі.

Зямельныя работы на тэрыторыі арганізацый, населеных пунктаў, а таксама ў ахоўных зонах падземных камунікацый могуць пачынацца толькі з пісьмовага дазволу мясцовага органа ўлады і ўладальніка гэтых камунікацый.

З мэтай забеспячэння захавання элетрычных сетак і папераджэння няшчасных выпадкаў, у межах ахоўных зон ліній электраперадачы без пісьмовай згоды арганізацыі, што эксплуатуе гэтыя лініі, забараняецца: ажыццяўляць будаўнічыя, мантажныя, выбуховыя і паліўныя работы, выконваць пасадку і высечку дрэў, устройваць спартыўныя пляцоўкі і пляцоўкі для гульняў, складзіраваць матэрыялы; устройваць праезды для машын і механізмаў, што маюць агульную з грузам  ці без грузу вышыню болей за 6 метраў ад паверхні дарогі, а таксама стаянкі аўтатранспарту, машын і механізмаў; выконваць зямельныя работы і планіроўку грунту пры дапамозе бульдозераў, экскаватараў і іншых землярыйных машын.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

РУП “Мінскэнерга”

філіял “Маладзечанскія электрычныя сеткі”