Вандроўка ў 50-ыя гады ХХ стагоддзя

Культура

У 50-ыя гады ў Івянцы зараджаліся і набіралі моц новыя сацыялістычныя эканамічныя адносіны.
У 1945 годзе пачалі працаваць раённая бальніца і пункт хуткай медыцынскай дапамогі, сярэдняя школа і вячэрняя школа рабочай моладзі. У 1946 годзе для дзетак местачкоўцаў адкрыліся яслі-сад. Дзейнічалі лясгас, маслазавод, хлебазавод, вадзяны млын, электрастанцыя, арцель па апрацоўцы аўчын і іншыя саматужныя аб’яднанні і майстэрні.
Асноўную ролю ў індустрыялізацыі рэгіена выконваў Івянецкі прамысловы камбінат, створаны яшчэ ў 1940 годзе. У пасляваенныя гады ў структуру камбіната ўліліся арцелі імя Сталіна і імя Дзяржынскага. Акрамя вырабу цэглы, дахоўкі, ганчарнага посуду, кафлі, мэблі, распілоўкі лесу, сталярных вырабаў, пачаўся выпуск кансерваванай прадукцыі з агародніны і садавіны, адкрыліся ткацкі і шавецкі цэхі.
Папаўненнем працоўных рэсурсаў з’яўляліся ў асноўным вяскоўцы і хутаране.
Ужо ў 1955 годзе на базе прамкамбіната былі ўтвораны самастойныя вытворчыя прадпрыемствы, якія да нашага часу з’яўляюцца гонарам Івянецкай прамысловасці. Гэта: фабрыка мастацкай керамікі, вышыўкі і ткацтва (зараз Івянецкі завод мастацкай керамікі) і кандытарская фабрыка (зараз СП “Івкон” ААТ). У 1976 годзе прамысловы камбінат быў рэарганізаваны ў Івянецкі дрэваапрацоўчы камбінат.
Кожнае прадпрыемства мае сваю ўласную гісторыю, якую стваралі пакаленні людзей сваёй самаадданай працай, таму нашчадкі павінны ведаць і шанаваць яе.
Алег РАМАНОЎСКІ, краязнавец з Івянца.

У 50-ыя гады ў Івянцы зараджаліся і набіралі моц новыя сацыялістычныя эканамічныя адносіны. У 1945 годзе пачалі працаваць раённая бальніца і пункт хуткай медыцынскай дапамогі, сярэдняя школа і вячэрняя школа рабочай моладзі. У 1946 годзе для дзетак местачкоўцаў адкрыліся яслі-сад. Дзейнічалі лясгас, маслазавод, хлебазавод, вадзяны млын, электрастанцыя, арцель па апрацоўцы аўчын і іншыя саматужныя аб’яднанні і майстэрні. Асноўную ролю ў індустрыялізацыі рэгіена выконваў Івянецкі прамысловы камбінат, створаны яшчэ ў 1940 годзе. У пасляваенныя гады ў структуру камбіната ўліліся арцелі імя Сталіна і імя Дзяржынскага. Акрамя вырабу цэглы, дахоўкі, ганчарнага посуду, кафлі, мэблі, распілоўкі лесу, сталярных вырабаў, пачаўся выпуск кансерваванай прадукцыі з агародніны і садавіны, адкрыліся ткацкі і шавецкі цэхі. Папаўненнем працоўных рэсурсаў з’яўляліся ў асноўным вяскоўцы і хутаране. Ужо ў 1955 годзе на базе прамкамбіната былі ўтвораны самастойныя вытворчыя прадпрыемствы, якія да нашага часу з’яўляюцца гонарам Івянецкай прамысловасці. Гэта: фабрыка мастацкай керамікі, вышыўкі і ткацтва (зараз Івянецкі завод мастацкай керамікі) і кандытарская фабрыка (зараз СП “Івкон” ААТ). У 1976 годзе прамысловы камбінат быў рэарганізаваны ў Івянецкі дрэваапрацоўчы камбінат. Кожнае прадпрыемства мае сваю ўласную гісторыю, якую стваралі пакаленні людзей сваёй самаадданай працай, таму нашчадкі павінны ведаць і шанаваць яе.
Алег РАМАНОЎСКІ, краязнавец з Івянца.



Добавить комментарий