ПАЧУЦЬ І ВЫРАШЫЦЬ

Общество

Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці з 1 лістапада змяніў тэлефон пастаянна дзеючай “гарачай лініі”.

Па тэлефоне: 331-64-59 у Мінску з 9.00 да 20.00 у рабочыя дні і з 9.00 да 17.00 у выхадныя вы можаце паведамляць аб праблемах, якія існуюць у вашым рэгіёне і шляхах іх вырашэння, аб недахопах у рабоце службовых асоб дзяржаўных органаў кіравання і арганізацый пры рашэнні вашых надзённых праблем, фактах валакіты і бюракратызму пры рабоце са зваротамі, выпадках незаконнага і неэфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці, разбазарвання дзяржаўнай уласнасці, іншых парушэннях і злоўжываннях, у тым ліку і карупцыйнай накіраванасці.

Камітэт дзяржаўнага кантролю цікавяць звесткі аб нядбайных адносінах да зямельных і прыродных рэсурсаў, нерацыянальным выкарыстанні дзяржаўных сродкаў і маёмасці, неналежным выкананні Дырэктывы кіраўніка дзяржавы аб эканоміі і беражлівасці, фактах вытворчасці і рэалізацыі няякаснай прадукцыі, працы са стратамі і на склад.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *