ВАКЦЫНАЦЫЯ З ПРЫМЯНЕННЕМ АВІЯЦЫІ

Общество

Упраўленне ветэрынарнага камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама інфармуе, што ў лістападзе-снежні 2011 года ў рамках выканання плана мерапрыемстваў па прафілактыцы шаленства на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца распаўсюджванне вакцынаўтрымліваючых прынадаў для імунізацыі дзікіх драпежных жывёл з прымяненнем сродкаў авіяцыі. 

Самалёты АН-2 Віцебскага філіяла РУП “Беллесавія” будуць ажыццяўляць палёты на вышыні 150-200 метраў з хуткасцю 150-180 кіламетраў у гадзіну, адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў самалётаў – 1000 метраў. Прынады з вакцынай будуць раскідацца з разліку 20 прынадаў на 1 квадратны кіламетр лесу.

Звяртаем увагу, што людзям неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне палётаў самалётаў, так як існуе небяспека атрымаць траўму ад прынады, якая скідаецца.

 



Добавить комментарий