УМЕННЕ СЭРЦА АДДАВАЦЬ ДЗЕЦЯМ

Общество

Пуцяводнай зоркай у выбары прафесіі для маладой настаўніцы з Івянецкай сярэдняй школы Вольгі Анатольеўны АЛЬШЭЎСКАЙ стала Ніна Іванаўна АСІПАЦКАЯ. На адным з раённых мерапрыемстваў дзве настаўніцы невыпадкова аказаліся побач. Гэта Вольга Анатольеўна запрасіла на сцэну свайго любімага педагога, каб пры ўсіх аддзячыць ёй за высакародны прыклад служэння прафесіі, за зайздроснае ўменне “сэрца аддаваць дзецям”, абуджаць у іх душах шчырае імкненне да пазнання.

У мінулым Вольга скончыла Івянецкую школу. Сёння яна тут з вялікім задавальненнем працуе. Цяпер яны калегі, аднадумцы, людзі, шчыра ўлюбёныя ў свой прадмет – англійскую мову. І гэтую любоў адчуваюць іх старанныя вучні, якія карпатліва спасцігаюць адну з самых папулярных моў у свеце, удзельнічаюць у алімпіядах рознага ўзроўню, паказваюць добрыя веды пры паступленні ў ВНУ.

Тэкст Ірыны ПАШКЕВІЧ.

Фота Яўгена БАШАРКЕВІЧА.

 



Добавить комментарий