РЭАРГАНІЗАВАНЫ ГАРАДСКІЯ ДАБРАВОЛЬНЫЯ ДРУЖЫНЫ

Закон и порядок

Згодна з рашэннем райвыканкама, рэарганізаваны гарадскія дабравольныя дружыны.

Пазбавіцца фармалізму ў рабоце гэтай важнай структуры па ахове грамадскага правапарадку вырашана шляхам падбору новых членаў. З красавіка месяца ў штат гарадской дабравольнай дружыны залічаны толькі мужчыны –  педагагічныя работнікі сярэдніх школ № 1 і 2, сельгасліцэя і гімназіі № 1.

У выхадныя і святочныя дні з 19.30 да 24.00 члены дабравольнай дружыны сочаць за парадкам у горадзе, дзяжураць у месцах адпачынку моладзі, на дыскатэках, спыняюць спробы некаторых грамадзян распіваць алкаголь у грамадскіх месцах.

Камандзірам дружыны назначаны настаўнік СШ № 2 Сяргей Міхайлавіч Шаўлюк, усяго ж у яго падпарадкаванні – 28 мужчын. Час, праведзены на дзяжурстве, матэрыяльна кампенсуецца згодна прынятаму рашэнню райвыканкама.

Перад кожным дзяжурствам дружыннікі праходзяць інструктаж у РАУС, атрымліваюць чырвоныя павязкі, значкі, пасведчанні, на кантрольныя аб’екты выходзяць у суправаджэнні работніка міліцыі.

Як зазначаюць праваахоўнікі-прафесіяналы, дружыннікі з ліку педагогаў вызначаюцца адказным стаўленнем да нясення дзяжурства, умеюць ладзіць з моладдзю, многіх непаўналетніх ведаюць у твар, што дае магчымасць не дапускаць знаходжання падлеткаў у грамадскіх месцах пасля 22 гадзін.

Педагогі сельгасліцэя, акрамя гарадскога дзяжурства, кожную суботу і нядзелю кантралююць грамадскі парадак у інтэрнаце, дзе жывуць ліцэісты, а таксама правядзенне масавых мерапрыемстваў у навучальнай установе.

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий