Піневіч: у Беларусі ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 назіраюцца ў непрышчэпленых пацыентаў

COVID-19

У Беларусі ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 — гэта непрышчэпленыя пацыенты. Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у час маніторынгу работы чырвоных зон 6-й бальніцы Мінска, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

«Цяпер мы назіраем рост захваральнасці на COVID-19. Наведваючы бальніцы, маніторынгавыя групы адзначаюць перамяшчэнне захваральнасці ў бок больш маладых. І я хачу падкрэсліць, што ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 (пацыенты на ШВЛ і тыя, хто маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі) — гэта непрышчэпленыя ад каранавіруса. Мы павінны разумець, што з улікам значнай ролі дэльта-штама ў структуры захваральнасці на COVID-19 захоўвае прынцыповую значнасць вакцынацыя. Не важна, якую вакцыну выбера грамадзянін, важна даць арганізму дадатковую засцярогу супраць гэтага цяжкага інфекцыйнага захворвання», — падкрэсліў міністр.

Таксама кіраўнік ведамства абмеркаваў 26 верасня з намеснікам старшыні Камітэта па ахове здароўя Паўлам Удотам, галоўным урачом 6-й бальніцы Ігарам Юркевічам, галоўным пазаштатным анестэзіёлагам-рэаніматолагам Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігарам Яланецкім, загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Дзмітрыем Рыкоўскім новыя прапановы па рабоце рэанімацыйных у чырвоных зонах, асаблівасці вядзення цяжкіх пацыентаў з дэльта-штамам, наяўнасць лекавых сродкаў, кіслароднай падтрымкі і іншыя пытанні.