Новости

Общество

У час канікул у навучальныя ўстановы і працоўныя калектывы наведаліся супрацоўнікі аддзялення ДАІ і далі парады дзецям, іх бацькам аб тым, як засцерагчыся ад бяды на праезнай частцы дарогі. У сувязі са значным скарачэннем светлавога дня, асаблівая ўвага была звернута на абавязковае нашэнне святлоадбівальных элементаў.

 

З мэтай павышэння даступнасці лекавага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян: пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сямей, жанчын, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем,  у цэнтральнай раённай аптэцы № 123 да канца снежня праводзіцца акцыя па зніжэнню рознічнай цаны на 5 працэнтаў на лекі айчыннай вытворчасці.

 

Праўленне Івянецкага аддзялення Саюза Палякаў на Беларусі арганізавала для членаў саюза і арганізацыі “Школьна Мацеж Польска” паездку на канцэрт польскага дзяржаўнага ансамбля “Слёнск”, які адбыўся ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Тут пабывалі каля ста этнічных палякаў Валожыншчыны. Білеты аплаціла канцэртнае агенцтва “Фугата”.

 

Эколагі раёна выступілі з прапановай для аматараў палявання на глушца. Так як папуляцыя гэтай рэдкай птушкі ў апошні час рэзка зменшылася і яе адстрэл абмежаваны, паляўнічым прадастаўляецца магчымасць “папаляваць” на глушца пры дапамозе фотаапаратаў, а таксама паслухаць песні птушкі ў перыяд такавання.

 

На асенніх канікулах вучні 15 сельскіх школ раёна наведалі кінатэатр “Юнацтва” і паглядзелі дзіцячыя кінафільмы. А каб мерапрыемства для вясковых хлопчыкаў і дзяўчынак было асабліва цікавым і запамінальным, супрацоўнікі Валожынскага філіяла КУП “Мінаблкінавідэапракат” правялі кіналекторыі, экскурсію па кінатэатру і дзіцячую дыскатэку.

 

У чэмпіянаце вобласці па шахматах, які праходзіў нядаўна ў Барысаве, удзельнічалі 22 спартсмены-аматары. Наш раён прадстаўлялі Аляксандр Віктаравіч Дрэвіла (7 месца), Вячаслаў Вітальевіч Косік (11 месца) і Андрэй Леанідавіч Кашкан (13 месца).

 

Па выніках I чвэрці лепшымі вучаніцамі Ракаўскай дзіцячай музычнай школы прызнаны  Анастасія Піліпейка і Алёна Балобан, якія займаюцца па класу фартэпіяна. У якасці заахвочвання за старанне дзяўчынкам уручылі білеты на канцэрт класічнай музыкі ў Белдзяржфілармонію.

 



Добавить комментарий