3 кастрычніка – Дзень настаўніка

Общество Официально

Сёлета ў педагагічны калектыў Гародзькаўскай адзінаццацігодкі прыйшлі чатыры маладыя настаўнікі. Сярод іх – настаўнік фізічнай культуры Аляксей СЛІЖ і настаўніца пачатковых класаў Рэната МАЦІСОВІЧ.

Аляксей Анатольевіч скончыў факультэт фізічнага выхавання Мінскага педагагічнага ўніверсітэта. Вучыўся па мэтавым накіраванні. Нарадзіўся і вырас у Гародзьках, сюды ж вярнуўся і на працу. Сваім выбарам цалкам задаволены, бо заўсёды імкнуўся развіваць у сабе фізічныя якасці, а зараз стараецца прывіць любоў да гэтага прадмета маленькім землякам. 

Рэната Ігараўна родам з Іўеўскага раёна. У прафесію пайшла па сямейнай дынастыі: тры яе старэйшыя сястры працуюць настаўніцамі, дарэчы, адна з іх – у Гародзькаўскай школе. Малады педагог цяпер вучыць пісаць і чытаць семярых гародзькаўцаў-першачкоў. Самым галоўным у сваёй настаўніцкай справе яна лічыць – выхаваць годнага грамадзяніна нашай краіны.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Фота Сяргея БОБРЫКА