Наш гонар і слава

Культура

70-гадовая гісторыя Валожыншчыны насычана слаўнымі падзеямі, шматлікімі дасягненнямі. За кожнай такой лічбай, датай стаіць самаадданая праца канкрэтных людзей, якія мужна і стойка змагаліся з захопнікамі, не шкадуючы сіл, у розныя часы прымнажалі здабыткі раёна. Іх франтавыя і працоўныя подзвігі праслаўлены высокімі ўзнагародамі і людскім прызнаннем.
8 жыхароў Валожыншчыны з’яўляюцца кавалерамі ордэна Славы 3-яй ступені: Іван Якімавіч Бушуеў, Аляксандр Васільевіч Бубен, Аляксей Аляксеевіч Купцэвіч, Тама Андрэевіч Процкіў, Пётр Віктаравіч Пац, Мікадзім Данілавіч Рэут, Іосіф Вячаслававіч Усціновіч, Георгій Сцяпанавіч Шчуцкі.
Славіцца раён і двума Героямі Сацыялістычнай Працы – звеннявой па вырошчванню лёну калгаса імя Чапаева Лізаветай Трафімаўнай Валадкевіч і брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса “Падбярэззе” Зояй Макараўнай Задорай.
У розныя часы ордэн Леніна атрымалі Міхаіл Антонавіч Алешка і Канстанцін Вікенцьевіч Захарэвіч з калгаса імя К. Маркса, Аляксандр Максімавіч Бруй з калгаса “Запаветы Ільіча”, Сяргей Канстанцінавіч Бельскі з Івянецкага племптушказавода, Лізавета Трафімаўна Валадкевіч, Аляксандра Андрэеўна Паўлюкевіч, Марыя Якаўлеўна Клімовіч і Галіна Міхайлаўна Сліж з калгаса імя Чапаева, Сяргей Паўлавіч Супрон – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Сцяпан Вікенцьевіч Валента з калгаса “Верны шлях”, Надзея Вікенцьеўна Галабурда, Марыя Уладзіміраўна Раманчык, Павел Міхайлавіч Лемяшонак з саўгаса “Ракаўскі”, Фёдар Паўлавіч Галоўскі, Андрэй Іванавіч Карабан і Міхаіл Іванавіч Уласік з калгаса імя Леніна, Зоя Макараўна Задора, Іван Венядзіктавіч Танюкевіч з саўгаса “Падбярэззе”, Зінаіда Сямёнаўна Літвіненка з калгаса “1 Мая”, Антон Станіслававіч Паныш з СШ № 1 райцэнтра.
Акрамя таго, 16 чалавек былі ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, 218 атрымалі ордэн “Знак Пашаны”, 177 – ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Усяго ж да мірных узнагарод такога высокага рангу прадстаўлены 380 чалавек, некаторыя – двойчы і больш.

70-гадовая гісторыя Валожыншчыны насычана слаўнымі падзеямі, шматлікімі дасягненнямі. За кожнай такой лічбай, датай стаіць самаадданая праца канкрэтных людзей, якія мужна і стойка змагаліся з захопнікамі, не шкадуючы сіл, у розныя часы прымнажалі здабыткі раёна. Іх франтавыя і працоўныя подзвігі праслаўлены высокімі ўзнагародамі і людскім прызнаннем. 8 жыхароў Валожыншчыны з’яўляюцца кавалерамі ордэна Славы 3-яй ступені: Іван Якімавіч Бушуеў, Аляксандр Васільевіч Бубен, Аляксей Аляксеевіч Купцэвіч, Тама Андрэевіч Процкіў, Пётр Віктаравіч Пац, Мікадзім Данілавіч Рэут, Іосіф Вячаслававіч Усціновіч, Георгій Сцяпанавіч Шчуцкі. Славіцца раён і двума Героямі Сацыялістычнай Працы – звеннявой па вырошчванню лёну калгаса імя Чапаева Лізаветай Трафімаўнай Валадкевіч і брыгадзірам паляводчай брыгады саўгаса “Падбярэззе” Зояй Макараўнай Задорай. У розныя часы ордэн Леніна атрымалі Міхаіл Антонавіч Алешка і Канстанцін Вікенцьевіч Захарэвіч з калгаса імя К. Маркса, Аляксандр Максімавіч Бруй з калгаса “Запаветы Ільіча”, Сяргей Канстанцінавіч Бельскі з Івянецкага племптушказавода, Лізавета Трафімаўна Валадкевіч, Аляксандра Андрэеўна Паўлюкевіч, Марыя Якаўлеўна Клімовіч і Галіна Міхайлаўна Сліж з калгаса імя Чапаева, Сяргей Паўлавіч Супрон – дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Сцяпан Вікенцьевіч Валента з калгаса “Верны шлях”, Надзея Вікенцьеўна Галабурда, Марыя Уладзіміраўна Раманчык, Павел Міхайлавіч Лемяшонак з саўгаса “Ракаўскі”, Фёдар Паўлавіч Галоўскі, Андрэй Іванавіч Карабан і Міхаіл Іванавіч Уласік з калгаса імя Леніна, Зоя Макараўна Задора, Іван Венядзіктавіч Танюкевіч з саўгаса “Падбярэззе”, Зінаіда Сямёнаўна Літвіненка з калгаса “1 Мая”, Антон Станіслававіч Паныш з СШ № 1 райцэнтра. Акрамя таго, 16 чалавек былі ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, 218 атрымалі ордэн “Знак Пашаны”, 177 – ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Усяго ж да мірных узнагарод такога высокага рангу прадстаўлены 380 чалавек, некаторыя – двойчы і больш.



Добавить комментарий