Пральныя парашкі пад забаронай!

Общество

У рэестры небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і звароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з’явілася некалькі відаў пральных парашкоў.

Яны парушаюць Беларускія стандарты і іншыя нарматыўныя дакументы, выкананне якіх кантралюе Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (паводле ДАСТ, паказчык “мыйная здольнасць” для падобнага сродку павінен складаць як мінімум 85 працэнтаў, па факце – намнога менш).

Пад забарону патрапілі пральныя парашкі: Alpix Color – паказчык “мыйная здольнасць” пры норме не менш за 85% склаў у ім 75,8±3,2%, WASCHEMEISTER UNIVERSAL –56,6±2,4%, для каляровых тканін PUROX COLOR – 55,6±2,3%, для каляровай бялізны “ROBETA Горная кветка” – 65,0±2,7%, сродак мыйны сінтэтычны парашкападобны для каляровай бялізны “ZICO color” – 67,9±2,6%, сродак мыйны сінтэтычны парашкападобны ўніверсальны “ZICO universal – 62,0±2,6%.

Паводле звестак Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь, вытворцы ўводзяць у зман пакупніка, калі даюць звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці, і прапаноўваюць прадукт нізкай якасці.

Больш падрабязна са спісам гэтых тавараў можна азнаёміцца ў рэестры небяспечнай прадукцыі па электронным адрасе https://danger.gskp.by.

Дзмітрый Банцарэвіч,

галоўны дзяржаўны інспектар

аддзела дзяржнагляду

 г. Маладзечна