Сапсаваў маёмасць – нясі адказнасць

Закон и порядок

У Валожынскім раёне, як і ў іншых населеных пунктах Беларусі, неаднаразова фіксаваліся выпадкі псавання маёмасці, а таксама апаганьванне будынкаў шляхам нанясення рознай сімволікі, малюнкаў і надпісаў.

У ліпені бягучага года невядомымі асобамі на шашы М7 “Мінск-граніца з Літвой” бліз вёскі Канюшаўшчына і на шашы М6 “Мінск-Гродна” бліз павароту на вёску Манькаўшчына былі пашкоджаны дарожныя знакі фарбай чырвонага колеру, што прынесла арганізацыі, якая займаецца ўстаноўкай дарожных знакаў, урон на суму 300 рублёў.
Нагадваем: дадзенае злачынства прадугледжана артыкулам 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці”.
За любое злачынства асоба, што яго здзяйсняе, нясе крымінальную адказнасць. Ва ўказаных выпадках злачынныя дзеянні караюцца грамадскімі работамі, ці штрафам, ці арыштам, ці выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Паважаныя грамадзяне, калі вы сталі відавочцамі падобных дзеянняў, просім паведамляць пра факты ў органы ўнутраных спраў ці ў раённы аддзел Следчага камітэта.

Лізавета БОРЫС,
супрацоўнік раённага аддзела Следчага камітэта