МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ…

Общество

Зорка не рэгіянальнага маштабу! Так пафасна можна сказаць пра маладога спецыяліста А. БАРЫГІНА, які сёлета пасля заканчэння ўніверсітэта культуры і мастацтваў па размеркаванню прыехаў працаваць акампаніятарам у раённы цэнтр культуры.

У ліку многіх прэстыжных заслуг Андрэя ёсць і такая: ён з’яўляецца стыпендыятам Прэзідэнцкай прэміі па падтрымцы таленавітай моладзі. Музыкант удала выступае ў калектыўных канцэртных нумарах, паспяхова складваецца і яго сольная кар’ера. Яго стыхія – ігра на дудачцы – старажытным музычным інструменце. Андрэй працавіты і надзвычай сціплы хлопец, хоць ганарыцца яму ўжо ёсць чым. А. Барыгін – лаўрэат Міжнародных Дэльфійскіх гульняў краін СНД. Таленавітага дудара вельмі часта запрашае да ўдзелу ў сумесных гастролях шырока вядомы і ў рэспубліцы, і за межамі краіны Прэзідэнцкі аркестр пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

Тэкст і фота

Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий