Пажылым – даніна павагі

Люди и судьбы Общество

Марыя Вікенцьеўна КАНАНОВІЧ, Алег СЕМЯНЧУК і Галіна РАЙ.

Штогод у Дзень пажылых людзей прадстаўнікі органаў улады, сацыяльных устаноў, грамадскіх арганізацый знаходзяць час, каб павітаць самых паважаных жыхароў раёна, уручыць ім падарункі.

У гасцях у жыхароў Валожыншчыны, якія паспелі адзначыць стагадовыя юбілеі, пабывалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Ракавец, дырэктар ТЦСАН Галіна Рай. У прыватнасці, Марыя Вікенцьеўна Канановіч з вёскі Лістапады нарадзілася ў 1904 годзе і сёлета адзначае 117-ы (!) дзень нараджэння.

Доўгажыхары з цудоўным настроем сустрэлі візіцёраў, з радасцю выслухалі пажаданні здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і самі перадалі ўсім валожынцам пажаданні моцнага здароўя.

Намеснік дырэктара ТЦСАН Вольга ПРАТАСЕВІЧ, Вера Аляксандраўна ІОДА і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана РАКАВЕЦ.
Санітарка “Сямейнага прычала” Тамара ВАСІЛЕЎСКАЯ і падапечныя Іван АРЛОВІЧ, Галіна ДОЛМАТ, Васілій ЖОХАВЕЦ.

Прадстаўнікі сацыяльнай службы наведалі пажылых людзей, што знаходзяцца ў бальніцы сястрынскага догляду ў Пяршаях, на сацыяльных ложках у Ракаўскай і Івянецкай бальніцах, а таксама ва ўстанове “Сямейны прычал”. Сюды дастаўлены салодкія падарункі, набытыя раённай арганізацыяй “Белая Русь”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ