ЯГО ГАДЫ – ЯГО БАГАЦЦЕ

Общество

Райвыканкам прыняў рашэнне аб узнагароджанні Ганаровай граматай за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і г. п. Івянец, патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі з 90-годдзем ветэрана вайны Аляксандра Міхайлавіча САЛАЎЁВА.

Аляксандр Міхайлавіч з тых людзей, хто ў ваеннае ліхалецце быў гатовы весці за сабой палкі, а ў мірны час – быць прыкладам сумленнага стаўлення ды жыцця і прафесіянальных абавязкаў. Нездарма на яго святочным пінжаку побач з ваеннымі ўзнагародамі: ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За адвагу”, “За абарону Масквы”, “За абарону Сталінграда”,  “За вызваленне Кёнігсберга”, “За ўзяцце Берліна” зіхацяць і адзнакі мірнай працы: медалі “Выдатнік народнай асветы БССР”, “Выдатнік адукацыі СССР”.

Сваёй галоўнай заслугай імяніннік лічыць заснаванне УВК, будаўніцтва школы ў Івянцы на 960 месцаў, якая і сёння застаецца адной з самых прыгожых у раёне.

19 лістапада ў дом Аляксандра Міхайлавіча і Веры Еўсцігнееўны Салаўёвых (дарэчы, сёлета яны адзначылі 64-ю гадавіну сумеснага жыцця) завітаюць самыя жаданыя госці – сын, дачка, унучка, праўнук і прапраўнук, каб павіншаваць дарагога чалавека з круглай датай, пажадаць яму здароўя і заставацца ў страі яшчэ шмат гадоў.

 



Добавить комментарий