Дзяржаўная падтрымка сем’яў

Важное Общество

Па стане на 1 кастрычніка 2021 года, на ўліку ў Валожынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзяцца 579 шмадзетных сем’яў. З іх:

463 сям’і, якія выхоўваюць 3 дзяцей;

93 сям’і, якія выхоўваюць 4 дзяцей;

16 сем’яў, якія выхоўваюць 5 дзяцей;

5 сем’яў, якія выхоўваюць 6 дзяцей;

2 сям’і, якія выхоўваюць 7 дзяцей.

З 1997 года і па цяперашні час да ўзнагароджвання ордэнам Маці ў нашым раёне былі прадстаўлены 100 матуль, якія нарадзілі і годна выхоўваюць 5 і больш дзяцей. Сёлета высокай дзяржаўнай узнагароды ўдастоена адна матуля.

У рамках падпраграмы “Сям’я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады” забяспечваецца шэраг мерапрыемстваў:

за 9 месяцаў 2021 года адначасовая выплата сем’ям пры нараджэнні дваіх і больш дзяцей на набыццё рэчаў першай неабходнасці зроблена 2 сем’ям (4 дзяцей) на агульную суму 2102,86 рубля;

адначасовая матэрыяльная дапамога да 2021-2022 навучальнага года выплачана 532 сем’ям на 1088 школьнікаў на суму 70720 рублёў (65 рублёў на аднаго школьніка);

выконваюцца работы па забеспячэнні супрацьпажарнай бяспекі домаўладанняў шматдзетных сем’яў, іншых катэгорый сем’яў, што выхоўваюць дзяцей: на працягу бягучага года ў 5 уласных домаўладаннях сем’яў устаноўлены аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі з аб’яднаннем у сетку і выхадам сігнальна-гукавога ўстройства на фасад будынка, у 1 домаўладанні ўстаноўлена пажарная сігналізацыя з апавяшчэннем аб пажары на дыспетчарскі пункт пажарна-аварыйнага выратавальнага падраздзялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сродкамі сотавай сувязі, у 4 домаўладаннях заменена электраправодка. Таксама набыты 20 штучных аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і 20 пярвічных элементаў сілкавання да іх. Усе работы выкананы за сродкі мясцовага бюджэту.

Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва