Больш за 850 пунктаў вакцынацыі супраць COVID-19 адкрыты ў Беларусі

COVID-19

У Беларусі адкрыты больш за 850 пунктаў вакцынацыі супраць COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Пункты працуюць у паліклініках, бальніцах і РНПЦ, гандлёвых цэнтрах, здраўпунктах прадпрыемстваў, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і метро. У сельскай мясцовасці працуюць мабільныя брыгады.

На сайце Міністэрства аховы здароўя размешчана карта вакцынацыі. Беларускія грамадзяне і госці краіны могуць выбраць бліжэйшы пункт і прайсці вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19.