Общество

Філіял № 1 ААТ “Завод Белпласт” паспяхова спраўляецца з задачай выхаду на новыя рынкі збыту. Нядаўна прадпрыемства заключыла дамову са стратэгічным партнёрам-заказчыкам – украінскай фірмай “Палісанінвест” з горада Славута. Туды ўжо адпраўлена першая партыя пластмасавых вырабаў на 300 мільёнаў рублёў.

На мінулым тыдні адбыўся першы рэспубліканскі агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці работнікаў камунальных гаспадарак. У склад абласной каманды ўвайшлі і восем самадзейных артыстаў з РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Каманда Міншчыны заняла другое месца, уступіўшы перамогу калегам з Брэстчыны.

 

Даследчая праца настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Л. С. Таўгень “З любоўю па жыцці”, у якой расказваецца пра жыццё і творчасць нашай славутай зямлячкі і сучасніцы, кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву з Ракава “Гасцінец” Л. С. Пятроўскай, абласным журы названа лепшай і будзе прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім аглядзе настаўніцкай творчасці.

 

На аграгарадок Ракаў накладзены каранцін. Тут зафіксаваны выпадак шаленства жывёлы. Экспертыза, праведзеная Мінскай аблветлабараторыяй, пацвердзіла, што забітая на гэтай тэрыторыі ліса была шалёнай. Кіраўніцтва сельвыканкама, галоўны ўрач РЦГіЭ і галоўны ветурач павінны забяспечыць выкананне мерапрыемстваў па ліквідацыі захворвання на шаленства.

 

З паніжэннем тэмпературы паветра прыбавілася клопатаў у дарожнікаў. Рабочыя прадпрыемства «ЛДД-614 ДЭУ-61», пад апекай якіх знаходзяцца галоўныя транспартныя артэрыі раёна, нарыхтавалі амаль 2500 тон пяску і закупілі 1250 тон солі. Пяшчана-салявая сумесь будзе распыляцца шасцю адзінкамі тэхнікі, якая ўжо цалкам падрыхтавана да эксплуатацыі.

 

Механізаваная брыгада ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” працягвае аказваць гаспадаркам раёна дапамогу ў захаванні сабранага ўраджаю. Цяпер механізатары задзейнічаны на плюшчэнні кукурузы ў рукаў. Па стану на 18 лістапада яны нарыхтавалі 398 тон гэтага прадукту.

 

У абласным турніры па боўлінгу сярод маладзёжных лідараў уборачнай кампаніі-2011, прымеркаваным да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі, прынялі ўдзел маладыя вадзіцелі СВК “Пяршаі-2003” А. Клімовіч, А. Гламбоцкі, А. Зянько і ААТ “Агра-Доры” Ю. Новік. Прадэманстраваць майстэрства гульні іх запрасіў сталічны боўлінг-цэнтр “Madison”.

 



Добавить комментарий