“За!” бяспеку

Безопасность и здоровье Общество

Мінскае абласное ўпраўленне МНС і пярвічная арганізацыя Мінскага абласнога ўпраўлення МНС аб’яднанай арганізацыі МНС ГА “Беларускі саюз жанчын” далучыліся да акцыі “Дзень народнага адзінства – дзень добрых спраў” і арганізавалі чэлендж  “Кропка бяспекі”.

Напярэдадні Дня народнага адзінства выратавальнікі прапанавалі самым актыўным і неабыякавым да пытанняў уласнай і грамадскай бяспекі грамадзянам паўдзельнічаць у чэленджы і замяніць іх паказальнік адраса на домаўладанні новым з напамінам нумара службы выратавання.

Удзел у мерапрыемстве прынялі і жыхары Валожынскага раёна. Некалькі сем’яў атрымалі таблічкі з указаннем адраса іх домаўладання, эмблемай МНС і нумарам службы выратавання.

Калі вы адчуваеце сваё дачыненне да справы фарміравання культуры бяспекі, замяніце або дапоўніце паказальнік адраса на вашым доме такім чынам, каб тыя, хто будзе праходзіць міма, разумелі, што вы “За!” бяспеку, і бралі з вас прыклад. Такім чынам ваш адрас можа стаць важнай кропкай на карце бяспекі рэгіёну. Чым больш такіх пунктаў з’явіцца на карце – тым гусцейшай стане сетка, якая аб’ядноўвае ахоўнікаў бяспечнай жыццядзейнасці. Калі вы падтрымаеце ініцыятыву, паведаміце пра гэта ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, каб ваша кропка не засталася неадзначанай.

Наш кар.