Скарб на векі вечныя

Культура

Біблія і бібліятэка – словы аднакарэнныя і паходзяць ад грэчаскага “biblia” – кнігі.
У часы ваяўнічага атэізму гэтыя паняцці раздзялілі “жалезнай заслонай”. Слова “Біблія” вырвалі з лексікі, а слова “бібліятэка” хоць і засталося агульнаўжывальным, але павінна было цалкам адпавядаць патрабаванням “перадавой” сучаснасці. Савецкія кнігасховішчы не трымалі ў фондах літаратуру духоўнага зместу, таму адна з самых папулярных грамадскіх бібліятэк Мінска, бібліятэка імя Адама Міцкевіча, якая працавала пры касцёле Св. Сымона і Алены, у 1921 годзе вымушана была адправіцца “ў эміграцыю” – у Беласток.
У канцы ХХ стагоддзя Дом кіно аддаў вернікам культавы будынак, а бібліятэка Адама Міцкевіча вярнулася ў свае пакоі. Зараз ёй карыстаюцца студэнты як свецкіх, так і духоўных навучальных устаноў, навукоўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. У бібліятэчных фондах, якія папаўняюцца ў асноўным за кошт ахвяраванняў, захоўваюцца рэдкія экземпляры: старажытныя фаліянты, факсімільныя выданні. Два стэлажы аб’яднаны агульнай шыльдай, на якой напісана: “Дар ксяндза Уладзіслава Чарняўскага”.
Светлай памяці айцец Уладзіслаў… Нейкім Божым промыслам яму ўдалося амаль у адзіночку супрацьстаяць атэізму, даносіць заблудным душам духоўную ісціну біблейскага слова. Яго місіянерства не абмяжоўвалася тэалогіяй. Ксёндз Чарняўскі на кожнай пропаведзі ўзгадваў, што мова наша не толькі матчына, але і дадзеная Богам. З айцом Уладзіславам стараліся падтрымліваць сувязь замежныя прыхільнікі беларускай культуры. Неаднойчы ў сціплы, пафарбаваны ў карычневы колер дом Чарняўскага наведваўся Уладзімір Караткевіч. Славуты пісьменнік нават прызнаўся, што адзін з персанажаў аповесці “Чорны замак Альшанскі” спісаны з вішнеўскага ксяндза.
У пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ксяндзоў па Беларусі было крыху больш за дзесятак, Уладзіслаў Чарняўскі пазнаёміўся з маладым святаром з Рыгі, беларусам па паходжанню Уладзіславам Завальнюком. Завязалася цеснае сяброўства, якое з часам ператварылася з боку маладзейшага Уладзіслава ў сыноўскае пакланенне, з боку старэйшага – у бацькоўскую апеку. У. Завальнюк стараўся аблегчыць Чарняўскаму пакуты ў час цяжкай хваробы, клапаціўся пра яго да апошніх хвілін яго зямнога жыцця. Пасля ж яго смерці не забываецца наведвацца ў Вішнеўскую парафію, аддае ёй шмат духоўнай і фізічнай працы. Магчыма, ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі адчуваў і прадбачыў такую самаахвярную руплівасць з боку У. Завальнюка, таму і зрабіў яго пераемнікам свайго зямнога скарбу.
Насупраць капліцы Чырвонага касцёла ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча выстаўлены на палічкі кнігі айца Уладзіслава, якія служылі яму на працягу ўсяго жыцця. На вокладках, з унутранага боку, сустракаюцца надпісы, зробленыя яго рукой, напрыклад, паміж старонкамі ляжаць спісаныя акуратным почыркам лісткі паперы… Настаяцель касцёла Св. Сымона і Алены айцец У. Завальнюк перакананы, што гэтыя рэдкія напаміны пра былога гаспадара кнігазбору маюць асаблівае значэнне. Магчыма, міні-рукапісы светлай памяці ксяндза Уладзіслава Чарняўскага хоць на хвіліну прымусяць некага задумацца пра хуткаплыннасць жыцця, пра цесную сувязь узвышанага і зямнога, пра неабходнасць пакінуць пасля сябе добрую памяць.
Спадчына ксяндза Уладзіслава Чарняўскага вялікая: аўтарскія пераклады на беларускую мову Новага і Старога Запаветаў, каштоўныя кнігі, падшыўкі беларускамоўнай каталіцкай перыёдыкі 1913 года, а таксама ўсе мы, каго гэты шчыры веравызнаўца ратаваў ад духоўнай разрухі…
Алена ЗБІРЭНКА.
Фота аўтара.

Біблія і бібліятэка – словы аднакарэнныя і паходзяць ад грэчаскага “biblia” – кнігі. У часы ваяўнічага атэізму гэтыя паняцці раздзялілі “жалезнай заслонай”. Слова “Біблія” вырвалі з лексікі, а слова “бібліятэка” хоць і засталося агульнаўжывальным, але павінна было цалкам адпавядаць патрабаванням “перадавой” сучаснасці. Савецкія кнігасховішчы не трымалі ў фондах літаратуру духоўнага зместу, таму адна з самых папулярных грамадскіх бібліятэк Мінска, бібліятэка імя Адама Міцкевіча, якая працавала пры касцёле Св. Сымона і Алены, у 1921 годзе вымушана была адправіцца “ў эміграцыю” – у Беласток. У канцы ХХ стагоддзя Дом кіно аддаў вернікам культавы будынак, а бібліятэка Адама Міцкевіча вярнулася ў свае пакоі. Зараз ёй карыстаюцца студэнты як свецкіх, так і духоўных навучальных устаноў, навукоўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. У бібліятэчных фондах, якія папаўняюцца ў асноўным за кошт ахвяраванняў, захоўваюцца рэдкія экземпляры: старажытныя фаліянты, факсімільныя выданні. Два стэлажы аб’яднаны агульнай шыльдай, на якой напісана: “Дар ксяндза Уладзіслава Чарняўскага”. Светлай памяці айцец Уладзіслаў… Нейкім Божым промыслам яму ўдалося амаль у адзіночку супрацьстаяць атэізму, даносіць заблудным душам духоўную ісціну біблейскага слова. Яго місіянерства не абмяжоўвалася тэалогіяй. Ксёндз Чарняўскі на кожнай пропаведзі ўзгадваў, што мова наша не толькі матчына, але і дадзеная Богам. З айцом Уладзіславам стараліся падтрымліваць сувязь замежныя прыхільнікі беларускай культуры. Неаднойчы ў сціплы, пафарбаваны ў карычневы колер дом Чарняўскага наведваўся Уладзімір Караткевіч. Славуты пісьменнік нават прызнаўся, што адзін з персанажаў аповесці “Чорны замак Альшанскі” спісаны з вішнеўскага ксяндза. У пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ксяндзоў па Беларусі было крыху больш за дзесятак, Уладзіслаў Чарняўскі пазнаёміўся з маладым святаром з Рыгі, беларусам па паходжанню Уладзіславам Завальнюком. Завязалася цеснае сяброўства, якое з часам ператварылася з боку маладзейшага Уладзіслава ў сыноўскае пакланенне, з боку старэйшага – у бацькоўскую апеку. У. Завальнюк стараўся аблегчыць Чарняўскаму пакуты ў час цяжкай хваробы, клапаціўся пра яго да апошніх хвілін яго зямнога жыцця. Пасля ж яго смерці не забываецца наведвацца ў Вішнеўскую парафію, аддае ёй шмат духоўнай і фізічнай працы. Магчыма, ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі адчуваў і прадбачыў такую самаахвярную руплівасць з боку У. Завальнюка, таму і зрабіў яго пераемнікам свайго зямнога скарбу. Насупраць капліцы Чырвонага касцёла ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча выстаўлены на палічкі кнігі айца Уладзіслава, якія служылі яму на працягу ўсяго жыцця. На вокладках, з унутранага боку, сустракаюцца надпісы, зробленыя яго рукой, напрыклад, паміж старонкамі ляжаць спісаныя акуратным почыркам лісткі паперы… Настаяцель касцёла Св. Сымона і Алены айцец У. Завальнюк перакананы, што гэтыя рэдкія напаміны пра былога гаспадара кнігазбору маюць асаблівае значэнне. Магчыма, міні-рукапісы светлай памяці ксяндза Уладзіслава Чарняўскага хоць на хвіліну прымусяць некага задумацца пра хуткаплыннасць жыцця, пра цесную сувязь узвышанага і зямнога, пра неабходнасць пакінуць пасля сябе добрую памяць. Спадчына ксяндза Уладзіслава Чарняўскага вялікая: аўтарскія пераклады на беларускую мову Новага і Старога Запаветаў, каштоўныя кнігі, падшыўкі беларускамоўнай каталіцкай перыёдыкі 1913 года, а таксама ўсе мы, каго гэты шчыры веравызнаўца ратаваў ад духоўнай разрухі…
Алена ЗБІРЭНКА. Фота аўтара.



Добавить комментарий