Мабільныя аператары разашлюць смс з картай пунктаў вакцынацыі ад COVID-19

COVID-19

Мабільныя аператары разашлюць смс-паведамленні з картай пунктаў вакцынацыі ад COVID-19, паведаміла журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы прапрацавалі з сотавымі аператарамі (гэта пытанне. — Заўвага БЕЛТА), яны разашлюць смс-паведамленні з гэтай картай. Любы грамадзянін зможа пры наяўнасці доступу ў інтэрнэт са свайго мабільнага тэлефона зайсці на гэту карту на сайце Міністэрства аховы здароўя і паглядзець бліжэйшы пункт вакцынацыі, час яго работы», — сказала Алена Богдан.

Пункты вакцынацыі працуюць у паліклініках, бальніцах і РНПЦ, гандлёвых цэнтрах, здраўпунктах прадпрыемстваў, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і ў метро. У сельскай мясцовасці працуюць мабільныя брыгады.

На сайце Міністэрства аховы здароўя размешчана карта вакцынацыі. Беларускія грамадзяне і госці краіны могуць выбраць бліжэйшы пункт і прайсці вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19.