АБМЯРКОЎВАЕМ ГОРАДАБУДАЎНІЧЫЯ ПРАЕКТЫ

Общество

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама з 2 па 17 снежня праводзіць грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічых праектаў “Генеральны план г. п. Івянец Валожынскага раёна” і “Генеральны план в. Ракаў Валожынскага раёна”.

Экспазіцыйныя матэрыялы праекта па Івянцу будуць выстаўлены на другім паверсе будынку Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта (г. п. Івянец, пл. Свабоды, 2). Выстава будзе працаваць з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00, па суботах – з 8.00 да 13.00.

Экспазіцыйныя матэрыялы па Ракаву размесцяцца ў прыёмнай Ракаўскага сельскага выканаўчага камітэта (аграгарадок Ракаў, пл. Свабоды, 11). Пазнаёміцца з праектам можна з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00, па суботах – з 8.00 да 13.00.

Прадстаўленне праектаў удзельнікам грамадскага абмеркавання пройдзе: у Івянцы – 9 снежня ў 13.00, у Ракаве – 6 снежня ў 13.00.

Пісьмовыя прапановы і заўвагі падавайце сакратару рабочай групы, начальніку аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Т. А. Чупрыс па адрасе: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, каб 409. Прыёмныя дні: панядзелак з 13.00 да 17.00, серада з 8.00 да 13.00. Тэлефон для даведак: 55-6-72.

 



Добавить комментарий