З 2007 года ў Дорскай школе існуе валанцёрскі атрад “Прымула” Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Официально

Даўно заўважана, што валанцёрамі могуць стаць толькі тыя, хто самааддана можа адносіцца да іншых. З 2007 года ў нашай школе існуе валанцёрскі атрад “Прымула” Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Камандзірам атрада з’яўляецца педагог-арганізатар установы Таццяна Віктараўна Кулік-Панарад, старэйшы валанцёр і галоўны кансультант – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вераніка Віктараўна Загорская. Асноўным накірункам дзейнасці нашага атрада стала інфармацыйная агітацыя. За перыяд існавання “Прымулы” назапашаны даволі багаты вопыт правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы грыпу, СНІДу, табакакурэння і наркаманіі. Наш атрад неаднаразова праводзіў мерапрыемствы сумесна з іншымі школамі раёна. За сацыяльныя праекты, якія працягваем рэалізоўваць і зараз, былі ўзнагароджаны дыпломамі па лініі Чырвонага Крыжа. Праект “Сацыяльная адаптацыя дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы”, нашы валанцёры атрымалі дыплом у намінацыі “Лепшая інавацыйная ідэя”, а 26 лістапада лідары праекта прымуць удзел у міжнародным валанцёрскім форуме Чырвонага Крыжа.

Нядаўна валанцёрскі атрад у рамках работы мнагапрофільнага цэнтра «Моладзь Валожыншчыны жыхарам вёскі» правёў тэматычную дыскатэку “Антыгрып” на базе мясцовай сярэдняй школы. Мы хацелі ў цікавай і даступнай форме расказаць, што ступень рызыкі захварэць грыпам залежыць ад таго, які лад жыцця вядзе сам чалавек, паведаміць пра метады прафілактыкі грыпу, бо нездарма кажуць “Папярэджаны – значыць, узброены”. Вучні школы з задавальненнем удзельнічалі ў танцавальна-конкурснай праграме, паказалі свае веды пра грып і яго прафілактыку. Падчас дыскатэкі можна было зарабіць дадатковыя бонусы за арыгінальнасць танца. Мерапрыемства скончылася на пазітыўнай ноце, усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі. Такія дабрачынныя валанцёрскія акцыі з’яўляюцца адначасова і забаўляльнымі, і прыносяць пэўную практычную карысць: пашыраюць кругагляд, кожны раз адкрываюць нешта новае, знаёмяць з цікавымі людзьмі.

Ганна КВАЧ,

валанцёр атрада “Прымула”

Дорскай школы-сада.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *