Любоў стваральная

Люди и судьбы

Баранэса Надзін дэ Ротшыльд сустракалася з самымі вядомымі людзьмі цяперашняга часу. Жыццёвыя гісторыі славутасцей і сталі зместам яе кнігі “Гаварыце мне пра каханне”, у якой адзін з раздзелаў прысвечаны вядомаму ізраільскаму палітыку Шымону Перэсу, які нарадзіўся на Валожыншчыне, у вёсцы Вішнева.
Вось якімі думкамі падзяліўся палітык з аўтарам: “Жанчыны – гэта асобная культура. Энгельс сцвярджаў, што кожная жанчына носіць у сабецэлую цывілізацыю. Мы вучымся ў жанчын больш, чым у мужчын, ёсць рэчы, якім толькі адны жанчыны і могуць навучыць. Толькі яны валодаюць інстынктыўным разуменнем чалавечай прыроды, якога ў мужчыны ніколі не было і не будзе. Такое разуменне нельга набыць, таму што гэта – нешта накшталт раптоўнага азарэння, яснабачання ці прароцтва.
Мы эгаісты, мы ўяўляем сабе жаночы вобраз незвычайным, рамантычным і мы свядома адмаўляем, што жанчыны могуць гэтак жа, як і мужчыны, адчуваць гнеў, боль, трывогу… Нам не хочацца ведаць, што ў іх ёсць праблемы, што яны перажываюць, пакутуюць. Нам неабходна верыць: яны стойкія, моцныя, гатовыя прыйсці нам на дапамогу, падбадзёрыць нас, падтрымаць, надзяліць усмешкай.
Адзіная кампенсацыя, якую яны за гэта атрымліваюць, – любоў. Любоў мужа, любоў дзяцей”.
Шымон Перэс і яго жонка Соня ў 1990 годзе адсвяткавалі вермелевае (вермель – пазалочанае серабро) вяселле: сорак пяць гадоў сямейнага жыцця на зямлі Аўраама, Ісаака і Іакава. Іх доўгае жыццё не падобнае да плыні спакойнай ракі: ім даводзілася перажываць выпрабаванні і жорсткія палітычныя бітвы…
Улада, якую атрымлівае чалавек над іншымі людзьмі і якую здольны захоўваць за сабой шмат гадоў, даецца яму не толькі за асабістыя якасці, тут многае залежыць нейкім чынам і ад асабістых якасцей яго жонкі. Гэта Соня дазволіла свайму мужу поўнасцю рэалізавацца, падняцца на вышэйшую ступень. Ці знаходзіўся Шымон на вяршыні поспеху, ці перажываў горыч паражэння, Соня ніколі не была для яго перашкоднай, ніколі яго не звязвала, толькі падтрымлівала.
Мала хто зараз здольны прайсці ўвесь свой жыццёвы шлях побач з адной-адзінай абранніцай. У маладосці мужчынам падабаюцца вытанчаныя, непастаянныя, легкадумныя паненкі. Пазней, яны звяртаюць увагу на жанчын надзейных, упэўненых, велікадушных – жанчын высокага палёту.
Безумоўна, Шымону і Соні пашанцавала. Але яны пры гэтым аказаліся дастаткова разумнымі, каб з першай сустрэчы, з моманту знаёмства зразумець, што звязаны адно з адным назаўсёды – у шчасці і ў горы.
…Вішнева было падобным да ўсіх перадваенных мястэчак: нізенькія, маленькія дамкі абапал дарогі. Тут 21 жніўня 1923 года нарадзіўся хлапчук Сеня Перскі. Яго маці, зусім юная, дзевятнаццацігадовая жанчына, ледзь не памерла падчас родаў. Мукі Сары спыніліся ў чатыры гадзіны па палудні, калі на свет з’явілася дзіця мужчынскага полу вагой пяць кілаграмаў.
Шымон неяк сказаў пра маці:
– Я ніколі ў жыцці не бачыў ні вачэй, ні валасоў чарнейшых, чым у яе. Ні такога белага, з шаўкавістай скурай твару. Адна з першых прыгажунь Вішнева, мая мама была маленькая і, як патрабавалася тады, кругленькая. А калі яна пачынала спяваць беларускія ці яўрэйскія песні, усе замаўкалі, каб паслухаць. Маці была жанчына спакойная, адрознівалася рэдкай далікатнасцю і стрыманасцю. Яна ніколі не павышала голасу, не гаварыла ні аб сабе самой, ні аб сваіх праблемах.
І яна навучыла нас з малодшым братам Гершанам валодаць сабой у любых абставінах. Лепшымі чалавечымі якасцямі лічыліся самакантроль і сямейная вернасць.
Муж Сары і адпаведна бацька Шымона быў моцным, атлетычна складзеным мужчынам. Ён купляў, сек і прадаваў лес. Быў вельмі актыўным і заўсёды аптымістычным. Перскі-старэйшы любіў добра пажыць і добра паесці.
Мястэчка Вішнева не вельмі цесна злучалася са знешнім светам. Раз у тыдзень сюды з’язджаліся сяляне з суседніх вёсак на кірмаш: прадавалі з імправізаваных прылаўкаў свежую агародніну, салёныя агуркі, смятану і куплялі ў яўрэяў выпечку, рамесныя вырабы. Манатоннасць местачковага жыцця час ад часу парушалася гастролямі тэатральнай групы з Вільні. Гэты горад называлі тады “Паўночным Іерусалімам”, ці сталіцай яўрэйскага талмудызму. Сеня не прапускаў ні аднаго спектакля заезджых гастралёраў, лавіў кожнае слова з дыялогаў. З тых часоў хлопчык паверыў, што лепшыя памочнікі ў барацьбе супраць выбрыкаў лёсу – гумар і ўменне пераўтвараць трагічнае ў камічнае.
Яшчэ адной забавай два ці тры разы ў год станавіліся прыезды варажбіта Магіда, які крочыў з вёскі ў вёску, пераказваў Біблію – Быццё, гісторыю Майсея і біяграфіі іншых герояў.
Мужчын, жанчын, дзяцей з Вішнева аб’ядноўвала адна мэта – Зямля Абетаваная. Усе трыста шэсцьдзесят пяць дзён у год, з раніцы да вечара, у кожнай сям’і маліліся аб дабрабыце гэтай Зямлі, пелі ёй хвалу, марылі ступіць на святую Зямлю, упасці ніц перад вялікай Сцяной. Ва ўсіх на вуснах былі імёны новых прарокаў: Давіда Бен-Гурыёна і Хаіма Вейцмана.
Калі якая-небудзь сям’я аб’яўляла, што ёй удалося сабраць грошы на пераезд і прайсці бясконцыя пасткі і капканы, якія расстаўляла польская адміністрацыя, то радаваліся ўсе суседзі. Навіна імгненна аблятала мястэчка, і жыхары ладзілі агульнае свята, быццам перамаглі яны ўсе. Праводзіць новых перасяленцаў на вакзал, які знаходзіўся ў дзесяці кіламетрах ад Вішнева (ст. Багданаў), таксама выходзілі мястэчкам. Працэсія па дарозе на станцыю пела гімны ў гонар такой падзеі.
І нават сёння Шымон не перастае расказваць аб вялікай надзеі, якая дазволіла выжыць яго народу, аб вялізнай любові да зямлі продкаў, любові, якая перамагае па сіле ўсялякую іншую. Ён успамінае, як хлапчуком верыў: сам па сабе пераезд у Палесціну робіць простага чалавека непераможным героем, які да таго ж раптоўна атрымлівае ў дар высокі інтэлект і фізічную гатоўнасць да подзвігу.
Дзесяцігадовы хлопчык пісаў на іўрыце вершы, у якіх услаўляў Сіён. Ва ўзросце, калі яго равеснікі толькі-толькі знаёмяцца з прыродай новых перажыванняў, Шымон ужо адшукаў сваю першую любоў, якая будзе перапаўняць яго ўсё жыццё і ўсё жыццё кіраваць ім – краіну Ізраіль.
У 1932 годзе бацька Сені паехаў-такі ў Палесціну. Праўда, адзін, “на разведку”. Яму было трыццаць шэсць гадоў, і ён хацеў пераканацца, што там можна жыць і з сям’ёй. На месцы Перскі-старэйшы адразу ж заняўся тым, што ўмеў і ведаў, – гандлем лесам. Праз два гады ён купіў у Тэль-Авіве невялікую кватэру і паслаў родным запрашэнне…
– Сэрца маё канчаткова страціла спакой, – расказвае Шымон. – Я выглядваў з натоўпу яўрэяў, якія гэтак жа, як і я, былі апрануты ў цёплыя каптаны. А тут, у Яфе – цёплае мора, пляжы, аліўкавыя гаі і водар апельсінаў. Нават варта было задумацца: гэта зямля фарбуе сонца ці сонечны свет робіць зямлю такой прыгожай?.. Таму што ніколі наша вішнеўскае неба не пралівала на зямлю столькі святла!
Але адкрылася яму і іншае: тыя, хто нарадзіўся ў Палесціне, маюць выключныя правы, якіх прыезджым не даюць. І мала таго, што падлетак адчуваў розніцу ў становішчы карэннага насельніцтва Зямлі Абетаванай і імігрантаў, яму прыйшлося перажыць град жартаў і насмешак, якімі яго асыпалі аднакласнікі ў школе. Кпіны тлумачыліся тым, што Сеня быў хілым, далёкім ад спорту, вельмі сарамлівым, скура ў яго была бялейшая, чым у дзяўчат, а галоўнае – літаратурны іўрыт, на якім ён размаўляў, але які ўжо выйшаў з карыстання сярод яўрэяў Ізраіля. У гімназіі Шымон вучыўся бліскуча і нават “пераскочыў” праз клас. Ён імкнуўся як мага хутчэй прыстасавацца да новага жыцця, марыў прымкнуць да маладзёжнага руху, удзельнічаць у будаўніцтве сваёй краіны, хваляваць масы вялікімі ідэямі…
Пятнаццацігадовым падлеткам ён стаў цалкам незалежным – бацькі не абмяжоўвалі яго свабоду, не забаранілі пераезду ў камуну, не перашкаджалі ісці выбраным шляхам, на якім падсцерагалі неспадзяванасці і прыгоды. Маці паважала яго рашэнне, яго палітычныя схільнасці, яго запал да работы, прагу да ведаў.
Аднойчы недалёка ад таго месца, дзе Шымон ахоўваў сваю камуну, ён заўважыў дзяўчыну з доўгімі светлымі косамі. І вельмі хутка, жадаючы заваяваць Соню, юнак ужо чытае ёй доўгія ўрыўкі з “Капітала” Карла Маркса, якога лічыць адным з прарокаў. А дзяўчына расказвае новаму знаёмаму, як любіць прыроду, танцы, музыку…
У 1943 годзе Шымону было даручана кіраваць тайнай разведвальнай місіяй на ўзбярэжжы Чырвонага мора. На адным з разложыстых дрэў члены экспедыцыі раптам заўважылі арлінае гняздо. Па меркаванню заолага, гэта птушка належала да аднаго з самых рэдкіх відаў драпежнікаў, вядомага як “Peres”. Менавіта гэты вучоны і прапанаваў ахрысціць арліным імем кіраўніка экспедыцыі. Прапанова была прынята – і пасярод біблейскай пустыні Сямён Перскі ператварыўся ў Шымона Перэса…
Імя Шымона Перэса пачало заваёўваць папулярнасць. Аднак становячыся публічным чалавекам, ён не забывае пра дзяўчыну са светлымі валасамі, з якой пазнаёміўся ў пятнаццацігадовым узросце. 1 мая 1945 года (якая дата для аднаго з лідэраў Партыі працы!) Соня і Шымон пажаніліся. Ім абаім было ледзь за дваццаць.
Шымон заўсёды захапляўся разважнасцю Соні, абгрунтаванасцю яе пазіцыі, яе здольнасцю інстынктыўна адчуваць, што правільна і справядліва, а што – не.
– Падтрымка Соні для мяне заўсёды бясцэнная: калі б не яна, мая палітычная кар’ера, хутчэй за ўсё, не была б такой паспяховай. Соня ніколі не адмаўлялася мне дапамагаць. Яна падбадзёрвала і акрыляла мяне. Нягледзячы на тое, што ў жонкі вельмі моцны характар, што ў яе на ўсё ёсць уласнае меркаванне, Соня ніколі не імкнулася на пярэдні план. Наадварот, яна стараецца пазбягаць любых пашан і прывілей, не вядзе публічнага жыцця, ёй не ўласцівы схільнасці кіраўніка ці ўпраўленца. Рэдкая якасць, ці не праўда? Соня – самая верная мая палітычная прыхільніца, да таго ж яна поўнасцю ўзяла на сябе клопаты па дому і выхаванню нашых траіх дзяцей.
Чаму мужчына кахае жанчыну? Думаю, адказаць на такое пытанне вельмі складана. Здараецца, што ў Цудоўнай Дамы няма ні адной якасці, якія ты хацеў бы бачыць, а тым не менш любіш яе… Часам хапае аднаго адзінага, самага першага погляду! Каханне – пачуццё таямнічае, падобнае на цуд. Бывае, пражывеш побач з жанчынай доўгія гады, а так усяго пра яе і не знаеш. Думаю, мужчыны адначасова і праз меру насцярожаныя, і праз меру сляпыя, але іншы раз трэба быць сляпым – жыць усё жыццё з шырока расплюшчанымі вачыма было б невыносна. У гэтым і мудрасць – не бачыць, не аналізаваць, забываць. Для таго, каб адчуваць, для таго, каб любіць, трэба мець талент. У кожнага з нас ёсць свая загадка, якую не разгадаць, а значыць, усе яе тлумачэнні заўсёды будуць недастатковымі, няпоўнымі…

Баранэса Надзін дэ Ротшыльд сустракалася з самымі вядомымі людзьмі цяперашняга часу. Жыццёвыя гісторыі славутасцей і сталі зместам яе кнігі “Гаварыце мне пра каханне”, у якой адзін з раздзелаў прысвечаны вядомаму ізраільскаму палітыку Шымону Перэсу, які нарадзіўся на Валожыншчыне, у вёсцы Вішнева. Вось якімі думкамі падзяліўся палітык з аўтарам: “Жанчыны – гэта асобная культура. Энгельс сцвярджаў, што кожная жанчына носіць у сабе цэлую цывілізацыю. Мы вучымся ў жанчын больш, чым у мужчын, ёсць рэчы, якім толькі адны жанчыны і могуць навучыць. Толькі яны валодаюць інстынктыўным разуменнем чалавечай прыроды, якога ў мужчыны ніколі не было і не будзе. Такое разуменне нельга набыць, таму што гэта – нешта накшталт раптоўнага азарэння, яснабачання ці прароцтва. Мы эгаісты, мы ўяўляем сабе жаночы вобраз незвычайным, рамантычным і мы свядома адмаўляем, што жанчыны могуць гэтак жа, як і мужчыны, адчуваць гнеў, боль, трывогу… Нам не хочацца ведаць, што ў іх ёсць праблемы, што яны перажываюць, пакутуюць. Нам неабходна верыць: яны стойкія, моцныя, гатовыя прыйсці нам на дапамогу, падбадзёрыць нас, падтрымаць, надзяліць усмешкай. Адзіная кампенсацыя, якую яны за гэта атрымліваюць, – любоў. Любоў мужа, любоў дзяцей”. Шымон Перэс і яго жонка Соня ў 1990 годзе адсвяткавалі вермелевае (вермель – пазалочанае серабро) вяселле: сорак пяць гадоў сямейнага жыцця на зямлі Аўраама, Ісаака і Іакава. Іх доўгае жыццё не падобнае да плыні спакойнай ракі: ім даводзілася перажываць выпрабаванні і жорсткія палітычныя бітвы… Улада, якую атрымлівае чалавек над іншымі людзьмі і якую здольны захоўваць за сабой шмат гадоў, даецца яму не толькі за асабістыя якасці, тут многае залежыць нейкім чынам і ад асабістых якасцей яго жонкі. Гэта Соня дазволіла свайму мужу поўнасцю рэалізавацца, падняцца на вышэйшую ступень. Ці знаходзіўся Шымон на вяршыні поспеху, ці перажываў горыч паражэння, Соня ніколі не была для яго перашкоднай, ніколі яго не звязвала, толькі падтрымлівала. Мала хто зараз здольны прайсці ўвесь свой жыццёвы шлях побач з адной-адзінай абранніцай. У маладосці мужчынам падабаюцца вытанчаныя, непастаянныя, легкадумныя паненкі. Пазней, яны звяртаюць увагу на жанчын надзейных, упэўненых, велікадушных – жанчын высокага палёту. Безумоўна, Шымону і Соні пашанцавала. Але яны пры гэтым аказаліся дастаткова разумнымі, каб з першай сустрэчы, з моманту знаёмства зразумець, што звязаны адно з адным назаўсёды – у шчасці і ў горы. …Вішнева было падобным да ўсіх перадваенных мястэчак: нізенькія, маленькія дамкі абапал дарогі. Тут 21 жніўня 1923 года нарадзіўся хлапчук Сеня Перскі. Яго маці, зусім юная, дзевятнаццацігадовая жанчына, ледзь не памерла падчас родаў. Мукі Сары спыніліся ў чатыры гадзіны па палудні, калі на свет з’явілася дзіця мужчынскага полу вагой пяць кілаграмаў. Шымон неяк сказаў пра маці: – Я ніколі ў жыцці не бачыў ні вачэй, ні валасоў чарнейшых, чым у яе. Ні такога белага, з шаўкавістай скурай твару. Адна з першых прыгажунь Вішнева, мая мама была маленькая і, як патрабавалася тады, кругленькая. А калі яна пачынала спяваць беларускія ці яўрэйскія песні, усе замаўкалі, каб паслухаць. Маці была жанчына спакойная, адрознівалася рэдкай далікатнасцю і стрыманасцю. Яна ніколі не павышала голасу, не гаварыла ні аб сабе самой, ні аб сваіх праблемах. І яна навучыла нас з малодшым братам Гершанам валодаць сабой у любых абставінах. Лепшымі чалавечымі якасцямі лічыліся самакантроль і сямейная вернасць. Муж Сары і адпаведна бацька Шымона быў моцным, атлетычна складзеным мужчынам. Ён купляў, сек і прадаваў лес. Быў вельмі актыўным і заўсёды аптымістычным. Перскі-старэйшы любіў добра пажыць і добра паесці. Мястэчка Вішнева не вельмі цесна злучалася са знешнім светам. Раз у тыдзень сюды з’язджаліся сяляне з суседніх вёсак на кірмаш: прадавалі з імправізаваных прылаўкаў свежую агародніну, салёныя агуркі, смятану і куплялі ў яўрэяў выпечку, рамесныя вырабы. Манатоннасць местачковага жыцця час ад часу парушалася гастролямі тэатральнай групы з Вільні. Гэты горад называлі тады “Паўночным Іерусалімам”, ці сталіцай яўрэйскага талмудызму. Сеня не прапускаў ні аднаго спектакля заезджых гастралёраў, лавіў кожнае слова з дыялогаў. З тых часоў хлопчык паверыў, што лепшыя памочнікі ў барацьбе супраць выбрыкаў лёсу – гумар і ўменне пераўтвараць трагічнае ў камічнае. Яшчэ адной забавай два ці тры разы ў год станавіліся прыезды варажбіта Магіда, які крочыў з вёскі ў вёску, пераказваў Біблію – Быццё, гісторыю Майсея і біяграфіі іншых герояў. Мужчын, жанчын, дзяцей з Вішнева аб’ядноўвала адна мэта – Зямля Абетаваная. Усе трыста шэсцьдзесят пяць дзён у год, з раніцы да вечара, у кожнай сям’і маліліся аб дабрабыце гэтай Зямлі, пелі ёй хвалу, марылі ступіць на святую Зямлю, упасці ніц перад вялікай Сцяной. Ва ўсіх на вуснах былі імёны новых прарокаў: Давіда Бен-Гурыёна і Хаіма Вейцмана. Калі якая-небудзь сям’я аб’яўляла, што ёй удалося сабраць грошы на пераезд і прайсці бясконцыя пасткі і капканы, якія расстаўляла польская адміністрацыя, то радаваліся ўсе суседзі. Навіна імгненна аблятала мястэчка, і жыхары ладзілі агульнае свята, быццам перамаглі яны ўсе. Праводзіць новых перасяленцаў на вакзал, які знаходзіўся ў дзесяці кіламетрах ад Вішнева (ст. Багданаў), таксама выходзілі мястэчкам. Працэсія па дарозе на станцыю пела гімны ў гонар такой падзеі. І нават сёння Шымон не перастае расказваць аб вялікай надзеі, якая дазволіла выжыць яго народу, аб вялізнай любові да зямлі продкаў, любові, якая перамагае па сіле ўсялякую іншую. Ён успамінае, як хлапчуком верыў: сам па сабе пераезд у Палесціну робіць простага чалавека непераможным героем, які да таго ж раптоўна атрымлівае ў дар высокі інтэлект і фізічную гатоўнасць да подзвігу. Дзесяцігадовы хлопчык пісаў на іўрыце вершы, у якіх услаўляў Сіён. Ва ўзросце, калі яго равеснікі толькі-толькі знаёмяцца з прыродай новых перажыванняў, Шымон ужо адшукаў сваю першую любоў, якая будзе перапаўняць яго ўсё жыццё і ўсё жыццё кіраваць ім – краіну Ізраіль. У 1932 годзе бацька Сені паехаў-такі ў Палесціну. Праўда, адзін, “на разведку”. Яму было трыццаць шэсць гадоў, і ён хацеў пераканацца, што там можна жыць і з сям’ёй. На месцы Перскі-старэйшы адразу ж заняўся тым, што ўмеў і ведаў, – гандлем лесам. Праз два гады ён купіў у Тэль-Авіве невялікую кватэру і паслаў родным запрашэнне… – Сэрца маё канчаткова страціла спакой, – расказвае Шымон. – Я выглядваў з натоўпу яўрэяў, якія гэтак жа, як і я, былі апрануты ў цёплыя каптаны. А тут, у Яфе – цёплае мора, пляжы, аліўкавыя гаі і водар апельсінаў. Нават варта было задумацца: гэта зямля фарбуе сонца ці сонечны свет робіць зямлю такой прыгожай?.. Таму што ніколі наша вішнеўскае неба не пралівала на зямлю столькі святла! Але адкрылася яму і іншае: тыя, хто нарадзіўся ў Палесціне, маюць выключныя правы, якіх прыезджым не даюць. І мала таго, што падлетак адчуваў розніцу ў становішчы карэннага насельніцтва Зямлі Абетаванай і імігрантаў, яму прыйшлося перажыць град жартаў і насмешак, якімі яго асыпалі аднакласнікі ў школе. Кпіны тлумачыліся тым, што Сеня быў хілым, далёкім ад спорту, вельмі сарамлівым, скура ў яго была бялейшая, чым у дзяўчат, а галоўнае – літаратурны іўрыт, на якім ён размаўляў, але які ўжо выйшаў з карыстання сярод яўрэяў Ізраіля. У гімназіі Шымон вучыўся бліскуча і нават “пераскочыў” праз клас. Ён імкнуўся як мага хутчэй прыстасавацца да новага жыцця, марыў прымкнуць да маладзёжнага руху, удзельнічаць у будаўніцтве сваёй краіны, хваляваць масы вялікімі ідэямі… Пятнаццацігадовым падлеткам ён стаў цалкам незалежным – бацькі не абмяжоўвалі яго свабоду, не забаранілі пераезду ў камуну, не перашкаджалі ісці выбраным шляхам, на якім падсцерагалі неспадзяванасці і прыгоды. Маці паважала яго рашэнне, яго палітычныя схільнасці, яго запал да работы, прагу да ведаў. Аднойчы недалёка ад таго месца, дзе Шымон ахоўваў сваю камуну, ён заўважыў дзяўчыну з доўгімі светлымі косамі. І вельмі хутка, жадаючы заваяваць Соню, юнак ужо чытае ёй доўгія ўрыўкі з “Капітала” Карла Маркса, якога лічыць адным з прарокаў. А дзяўчына расказвае новаму знаёмаму, як любіць прыроду, танцы, музыку… У 1943 годзе Шымону было даручана кіраваць тайнай разведвальнай місіяй на ўзбярэжжы Чырвонага мора. На адным з разложыстых дрэў члены экспедыцыі раптам заўважылі арлінае гняздо. Па меркаванню заолага, гэта птушка належала да аднаго з самых рэдкіх відаў драпежнікаў, вядомага як “Peres”. Менавіта гэты вучоны і прапанаваў ахрысціць арліным імем кіраўніка экспедыцыі. Прапанова была прынята – і пасярод біблейскай пустыні Сямён Перскі ператварыўся ў Шымона Перэса… Імя Шымона Перэса пачало заваёўваць папулярнасць. Аднак становячыся публічным чалавекам, ён не забывае пра дзяўчыну са светлымі валасамі, з якой пазнаёміўся ў пятнаццацігадовым узросце. 1 мая 1945 года (якая дата для аднаго з лідэраў Партыі працы!) Соня і Шымон пажаніліся. Ім абаім было ледзь за дваццаць. Шымон заўсёды захапляўся разважнасцю Соні, абгрунтаванасцю яе пазіцыі, яе здольнасцю інстынктыўна адчуваць, што правільна і справядліва, а што – не. – Падтрымка Соні для мяне заўсёды бясцэнная: калі б не яна, мая палітычная кар’ера, хутчэй за ўсё, не была б такой паспяховай. Соня ніколі не адмаўлялася мне дапамагаць. Яна падбадзёрвала і акрыляла мяне. Нягледзячы на тое, што ў жонкі вельмі моцны характар, што ў яе на ўсё ёсць уласнае меркаванне, Соня ніколі не імкнулася на пярэдні план. Наадварот, яна стараецца пазбягаць любых пашан і прывілей, не вядзе публічнага жыцця, ёй не ўласцівы схільнасці кіраўніка ці ўпраўленца. Рэдкая якасць, ці не праўда? Соня – самая верная мая палітычная прыхільніца, да таго ж яна поўнасцю ўзяла на сябе клопаты па дому і выхаванню нашых траіх дзяцей. Чаму мужчына кахае жанчыну? Думаю, адказаць на такое пытанне вельмі складана. Здараецца, што ў Цудоўнай Дамы няма ні адной якасці, якія ты хацеў бы бачыць, а тым не менш любіш яе… Часам хапае аднаго адзінага, самага першага погляду! Каханне – пачуццё таямнічае, падобнае на цуд. Бывае, пражывеш побач з жанчынай доўгія гады, а так усяго пра яе і не знаеш. Думаю, мужчыны адначасова і праз меру насцярожаныя, і праз меру сляпыя, але іншы раз трэба быць сляпым – жыць усё жыццё з шырока расплюшчанымі вачыма было б невыносна. У гэтым і мудрасць – не бачыць, не аналізаваць, забываць. Для таго, каб адчуваць, для таго, каб любіць, трэба мець талент. У кожнага з нас ёсць свая загадка, якую не разгадаць, а значыць, усе яе тлумачэнні заўсёды будуць недастатковымі, няпоўнымі…



Добавить комментарий