НА П’ЕДЭСТАЛЕ ГОНАРУ – ІВЯНЧАНЕ

Спорт

2 і 3 лістапада ў Маладзечне прайшло першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод навучэнцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Каманду Валожынскай ДЮСШ АФП на гэтых спаборніцтвах прадставілі івянецкія школьнікі.

У бегу на 2 кіламетры фартуна ўсміхнулася нашым лёгкаатлеткам. Спартсменкі-выхаванкі трэнера Аляксандра Чарняўскага на ўказанай дыстанцыі занялі адразу 3 прызавыя месцы. Залатой прызёркай стала Дзіяна Сакалоўская, серабро спаборніцтваў заваявала Сняжана Бурачэўская, а замкнула тройку лідэраў Марына Бубен. Сярод хлопчыкаў вылучыўся івянчанін Уладзімір Княжэвіч: у бегу на 2 кіламетры ён стаў другім, а 1000-метровую дыстанцыю адолеў з трэцім вынікам.

4 лістапада ў рамках восеньскіх школьных канікул першынство Валожынскай ДЮСШ АФП па лёгкай атлетыцы прайшло ў самім гарпасёлку. На ўнутрышкольным спаборніцтве ў сваіх узроставых групах перамаглі Вераніка Карачун, Дзіяна Сакалоўская і Алёна Станілка. У хлопчыкаў лідэрамі сталі Максім Сасноўскі, Аляксей Чорненькі і Уладзімір Княжэвіч. Кіраўніцтва ДЮСШ узнагародзіла таленавітых спарстменаў каштоўнымі падарункамі.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *