Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах

Культура Общество

У мінулую суботу Валожыншчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх аграсядзібах”. Яе арганізатарам стала Беларускае грамадскае аб’яднанне “Адпачынак у вёсцы”. На базе нашага раёна адбыўся выязны семінар па абмене вопытам.

У акцыі прынялі ўдзел кіраўнікі турыстычных арганізацый, супрацоўнікі Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызме. У гэты дзень яны пабывалі на аграсядзібах: “Свет пчол” (в. Барок), “Коні-поні” (в. Міхалова), “За масточкам” (в. Замасцяны), дзе азнаёміліся з пералікам прадастаўляемых паслуг. Падчас наведвання экалагічнай сцежкі “Белакорац” зрабілі аналіз абсталявання інклюзіўнага асяроддзя.

На заканчэнне на базе інфармацыйна-турыстычнага рэкрэацыйнага цэнтра, што па вуліцы Набярэжнай у Валожыне, прайшоў круглы стол на тэму “Развіццё інклюзіўнага асяроддзя на аграсядзібах: вопыт, праблемы, перспектывы развіцця”. З вітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дырэктар Дэпартамента па турызме Ірына Варановіч. Дырэктар ТЦСАН Галіна Рай прадставіла прэзентацыю з экскурсіяй па цэнтры. Старшыня праўлення БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова падрабязна разгледзела тэму “Аграэкатурызм: прасоўваем усеагульную даступнасць”.

Як пасля адзначылі прысутныя, тэма інклюзіі і лёс людзей з абмежаванымі магчымасцямі кранулі ўсіх удзельнікаў сустрэчы.

Наш кар.