Паважаныя грамадзяне!

Важное Общество Официально

Падатковая інспекцыя па Валожынскім раёне нагадвае, што набліжаецца 15 лістапада – дзень, не пазней за які ў адпаведнасці з заканадаўствам вы павінны заплаціць у бюджэт маёмасныя плацяжы (зямельны падатак, арэндную плату за зямельны ўчастак, падатак на нерухомасць) за 2021 год.

Акрамя таго, не пазней за 15 лістапада фізічным асобам – уладальнікам транспартных сродкаў – неабходна заплаціць авансавы плацеж па транспартным падатку за транспартныя сродкі, зарэгістраваныя за імі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Выплату плацяжоў можна рабіць ужо зараз, не чакаючы ўстаноўленага тэрміну, любым зручным для вас спосабам: шляхам унясення патрэбнай сумы падатку наяўнымі грашовымі сродкамі ў банк ці аператару паштовай сувязі; з дапамогай інтэрнэт-банкінгу; праз электронны сэрвіс “Асабісты кабінет фізічнай асобы”; а таксама праз інфакіёскі.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Валожынскім раёне: г. Валожын, пл. Свабоды, 2, кабінеты 225, 226, 228 ці па тэлефонах: 58397, 57854, 58396.