Неацэнны вопыт і школа жыцця

Культура Молодежный курьер Общество

У раёне прайшло закрыццё трэцяга працоўнага семестра.

Сёлета штаб студэнцкіх атрадаў раённай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” працаўладкаваў……чалавек. На працягу ўсяго семестра вучні і студэнцкая моладзь выконвалі сваю работу на аб’ектах раёна. Многія з рабят атрымалі першы працоўны вопыт, змаглі завесці новых сяброў, набыць каштоўныя веды і навыкі і, што немалаважна, зарабіць першыя грошы.
Студатрадаўскі рух сёння – адзін з вядучых кірункаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Гэта не проста школа жыцця – яна дае магчымасць кожнаму маладому чалавеку праявіць сябе і рэалізавацца ў любой сферы дзейнасці. На працягу многіх гадоў маладзёжныя атрады ўносяць уклад у будаўніцтва, рэканструкцыю і добраўпарадкаванне розных аб’ектаў, дапамагаюць сельгаспрадпрыемствам, наводзяць парадак на тэрыторыях.
За асабісты ўклад і добрасумленную працу ў трэцім працоўным семестры-2021 Валожынскага раёна аб’яўлена падзяка: байцам атрада “Прымула” Дорскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа; “Пазітрон” Суднікаўскай адзінаццацігодкі; “Каласок” Пугачоўскага ВПК; “Юнацтва” і “Вецер” гімназіі № 1 г. Валожына; “Атрада імя Канстанціна Заслонава” Гародзькаўскай сярэдняй школы; “Атрада імя Паўла Падрэза” сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Усе яны атрымалі ад райкама БРСМ падарункі.
“Закрыццё трэцяга працоўнага семестра – адно з важных момантаў для ўдзельнікаў студатрадаўскага руху. Яно напоўнена прыемнымі падзеямі – узнагароджаннем лепшых з лепшых. Мы падводзім вынікі года, аналізуем, што атрымалася, а што яшчэ неабходна зрабіць для развіцця гэтага папулярнага ў маладзёжным асяроддзі працоўнага руху, – расказала выконваючы абавязкі першага сакратара раённага камітэта БРСМ Вікторыя Петраневіч. – Віншую ўсіх з паспяховым заканчэннем чарговага працоўнага семестра. Вы мелі зносіны, даведаліся адзін пра аднаго, весела і з карысцю правялі час. Вопыт, які займелі працуючы, неацэнны. Усім рабятам, хто працаваў у студэнцкіх атрадах у летні перыяд, хочацца сказаць дзякуй за дастойнае заканчэнне працоўнага семестра!”

Наш кар.