За што я люблю раённую газету?

Общество

Марыя КАМІНСКАЯ, старшыня

райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

– Газет у паштовую скрыню прыходзіць многа. Але раёнка выклікае асаблівае хваляванне, бо радней за “Працоўную славу” няма. Радуюся, калі чытаю пра поспехі і дасягненні знаёмых, калег. Ды і праблемы на яе старонках не замоўчваюцца. Сачу за ўсімі матэрыяламі, што датычацца пытанняў школы, выхавання, пераемнасці пакаленняў.Газета праводзіць вялікую работу па захаванню гістарычнай памяці: не дае забывацца пра славутых землякоў, вядомых асоб, лёсы якіх звязаны з Валожыншчынай. Важна і тое, што на прыкладах людзей, якія жывуць побач, услаўляюцца агульначалавечыя і сямейныя каштоўнасці. Не раз пераконвалася, што мясцовая інфармацыя і эмацыянальна, і практычна больш дзейсная. Жадаю раёнцы трымаць высокую планку, каб кожнае надрукаванае слова спрыяла станоўчым зменам як у характарах чытачоў, так і нашай рэчаіснасці.

 



Добавить комментарий