Гісторыя і сучаснасць поруч ідуць

Культура

У архіўных дакументах значыцца, што першае спажывецкае таварыства на тэрыторыі Валожынскага раёна было арганізавана 15 студзеня 1940 года праўленнем тагачаснага Баранавіцкага аблспажыўсаюза. З першых дзён нароўні з рознічным гандлем займаліся нарыхтоўкай усіх відаў мяса, насення лёну, жыта, металалому. У перыяд нарыхтоўкі грыбоў працавалі грыбаварачныя пункты.
Вялікі ўрон райспажыўсаюзу нанесла Вялікая Айчынная вайна: разрабаваны і спалены магазіны, хлебапякарня, знішчаны гужавы транспарт. Але ўжо ў 1947 годзе ў раёне працуюць 72 гандлёвыя кропкі, 2 чайныя, 2 буфеты, у Валожыне адкрылася кнігарня. У 70-ыя гады колькасць магазінаў павялічылася да 130, значна пашырылася сетка прадпрыемстваў грамадскага харчавання, былі пабудаваны два хлебазаводы, каўбасны цэх, уведзены ў эксплуатацыю 100-тонны халадзільнік, агароднінасховішча, гандлёва-размеркавальныя склады, набыты аўтатранспарт і створана аўтабаза.
Сёння райспажыўтаварыства аб’ядноўвае 23,7 тысячы пайшчыкаў, забяспечвае занятасць 850 чалавек, абслугоўвае 39 тысяч насельніцтва раёна.
Жыццё не стаіць на месцы. Летась былі капітальна адрамантаваны два магазіны ў Багданаве, магазін у Валожыне, змяненні адбыліся і ў магазіне «Глобус». Паўсюдна ўстаноўлена найноўшае тэхналагічнае абсталяванне. У райцэнтры павялічылася колькасць месцаў грамадскага харчавання. Бы міфічная птушка Фенікс, аднаўляецца з попелу гандлёвы цэнтр у Ракаве, на будаўніцтва якога спатрэбяцца 2 мільярды рублёў, выдаткавана ўжо 460 мільёнаў рублёў. Працягваюцца работы ў гандлёвым цэнтры ў Івянцы.
Рознічны тавараабарот за мінулы год склаў 47851,2 мільёны рублёў, што ў супастаўных цэнах склала 105,2 працэнта да 2008 года. На апошні год пяцігодкі кааператары акрэслілі яшчэ больш значныя рубяжы.
Наталля ШТЭЙНЕР.
Гэтай прыгожай маладой жанчыне крыху за трыццаць, а яна між тым – маці пяцярых дзяцей. Вольга Эдуардаўна ІГНАЦЕНКА працуе загадчыцай магазіна ў вёсцы Вайганы. Сярод работнікаў райспажыўтаварыства, калектыва ў пераважнай большасці жаночага, 16 мнагадзетных маці.
Папулярнасццю карыстаюцца тарты і іншая ўласная прадукцыя, якую з задавальненнем прапануюць работнікі фірменнай крамы ПУП «Валожынскі каапхарч»Глобус».

У архіўных дакументах значыцца, што першае спажывецкае таварыства на тэрыторыі Валожынскага раёна было арганізавана 15 студзеня 1940 года праўленнем тагачаснага Баранавіцкага аблспажыўсаюза. З першых дзён нароўні з рознічным гандлем займаліся нарыхтоўкай усіх відаў мяса, насення лёну, жыта, металалому. У перыяд нарыхтоўкі грыбоў працавалі грыбаварачныя пункты. Вялікі ўрон райспажыўсаюзу нанесла Вялікая Айчынная вайна: разрабаваны і спалены магазіны, хлебапякарня, знішчаны гужавы транспарт. Але ўжо ў 1947 годзе ў раёне працуюць 72 гандлёвыя кропкі, 2 чайныя, 2 буфеты, у Валожыне адкрылася кнігарня. У 70-ыя гады колькасць магазінаў павялічылася да 130, значна пашырылася сетка прадпрыемстваў грамадскага харчавання, былі пабудаваны два хлебазаводы, каўбасны цэх, уведзены ў эксплуатацыю 100-тонны халадзільнік, агароднінасховішча, гандлёва-размеркавальныя склады, набыты аўтатранспарт і створана аўтабаза. Сёння райспажыўтаварыства аб’ядноўвае 23,7 тысячы пайшчыкаў, забяспечвае занятасць 850 чалавек, абслугоўвае 39 тысяч насельніцтва раёна. Жыццё не стаіць на месцы. Летась былі капітальна адрамантаваны два магазіны ў Багданаве, магазін у Валожыне, змяненні адбыліся і ў магазіне «Глобус». Паўсюдна ўстаноўлена найноўшае тэхналагічнае абсталяванне. У райцэнтры павялічылася колькасць месцаў грамадскага харчавання. Бы міфічная птушка Фенікс, аднаўляецца з попелу гандлёвы цэнтр у Ракаве, на будаўніцтва якога спатрэбяцца 2 мільярды рублёў, выдаткавана ўжо 460 мільёнаў рублёў. Працягваюцца работы ў гандлёвым цэнтры ў Івянцы. Рознічны тавараабарот за мінулы год склаў 47851,2 мільёны рублёў, што ў супастаўных цэнах склала 105,2 працэнта да 2008 года. На апошні год пяцігодкі кааператары акрэслілі яшчэ больш значныя рубяжы. Наталля ШТЭЙНЕР. Гэтай прыгожай маладой жанчыне крыху за трыццаць, а яна між тым – маці пяцярых дзяцей. Вольга Эдуардаўна ІГНАЦЕНКА працуе загадчыцай магазіна ў вёсцы Вайганы. Сярод работнікаў райспажыўтаварыства, калектыва ў пераважнай большасці жаночага, 16 мнагадзетных маці.

Папулярнасццю карыстаюцца тарты і іншая ўласная прадукцыя, якую з задавальненнем прапануюць работнікі фірменнай крамы ПУП «Валожынскі каапхарч»Глобус».



Добавить комментарий