Вучоны: атрымана эксперыментальная партыя беларускай вакцыны супраць COVID-19

COVID-19 Безопасность и здоровье

Атрымана эксперыментальная партыя беларускай вакцыны супраць COVID-19, паведаміла журналістам намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Аліна Дроніна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Цяпер у рамках навуковай работы наша ўстанова сумесна з Інстытутам біяфізікі Акадэміі навук распрацоўвае прататып, кандыдатны варыянт інактываванай вакцыны супраць каранавіруснай інфекцыі. Цяпер атрымана эксперыментальная партыя і ёсць папярэднія даныя аб тым, што гэты прэпарат бяспечны і імунагенны», — сказала Аліна Дроніна.

«Да канца года будзе завершана распрацоўка лабараторнага рэгламенту — гэта наша навуковая частка. У наступным годзе мы павінны перадаць тэхналогію вытворцу. У выніку будзе распрацавана тэхналогія вытворчасці. Дзякуючы гэтаму будзе атрымана ўжо доследна-прамысловая партыя вакцыны», — адзначыла намеснік дырэктара. Далей, паводле яе слоў, прадугледжваецца этап рэгістрацыі, пасля чаго — прымяненне ў людзей.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб рэалізацыі ў 2021-2023 гадах інвестыцыйнага праекта па арганізацыі вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 на плошчах ААТ «БелВітуніфарм». Гэты інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці завода па вытворчасці вакцын (з рэканструкцыяй існуючай вытворчасці). Вытворчая база ААТ «БелВітуніфарм» вызначана ўрадам як найбольш перспектыўная пляцоўка для доследна-прамысловай вытворчасці вакцыны, зыходзячы са ступені гатоўнасці інфраструктуры, наяўнасці падрыхтаваных спецыялістаў, а таксама магчымасці далейшага развіцця біятэхналагічнага кластара.