Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!

Общество Официально

Віншую вас з гістарычным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Адзначаючы яго, мы аддаём даніну ўдзячнасці ўсім пакаленням савецкіх людзей. Гераічны летапіс баявых перамог і працоўных здзяйсненняў у гады савецкай улады сапраўды беспрэцэдэнтны. Брацкія народы Савецкага Саюза разам стваралі магутную эканоміку, навуку, культуру. Беларусь не толькі захавала, але і прымножыла гэты патэнцыял. Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.

Сёння ў кожнага з нас свае адносіны да гэтай даты, але нельга забывацца, што яна – частка гісторыі краіны, нашай агульнай гісторыі. Мы павінны ведаць і паважаць сваё мінулае, каб упэўнена будаваць будучыню. Гэта частка нашай вялікай біяграфіі, бясцэнны вопыт, які дае нам сілы для новых дасягненняў і поспехаў. Мы павінны перадаць гэту гістарычную памяць нашым дзецям і ўнукам.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, веры ў свае сілы, шчасця, аптымізму, дабрабыту і новых працоўных перамог на карысць нашай Радзімы!

Алег СЕМЯНЧУК,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73