Калі да справы ляжыць душа — вынік абавязкова будзе!

Общество Ступені поспеху

Юлія СТАНІЛЕВІЧ працуе бухгалтарам у Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Прыйшла сюды ў 2014 годзе пасля заканчэння Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа. За досыць невялікі працоўны шлях праявіла сябе вельмі добрасумленным і адказным работнікам. Паспела атрымаць вышэйшую адукацыю ў Гродзенскім аграрным універсітэце па спецыяльнасці Бухгалтарскі ўлік і аўдыт, а падчас пандэміі, калі захварэла галоўны бухгалтар, Юліі Юр’еўне даверылі выконваць яе абавязкі. І яна досыць добра з імі спраўлялася. За старанне кіраўніцтва райбальніцы адзначыла маладую перспектыўную работніцу Ганаровай граматай установы аховы здароўя.

Тэкст і фота Алены ЗАЛЕСКАЙ