Завышаць цэны не дазваляецца

Общество

Па выніках маніторынгаў Камітэта дзяржкантролю Мінскай вобласці да адказнасці за парушэнні заканадаўства ў сферы цэнаўтварэння прыцягнуты двое вытворцаў тавараў.  Яны аштрафаваны больш чым на 500 тысяч рублёў.

Толькі за верасень-кастрычнік бягучага года парушэнні, звязаныя з перавышэннем дапушчальных адпускных цэн на сацыяльна значныя тавары ўстаноўлены па чатырох вытворцах харчовых тавараў вобласці. У цэлым за аналагічныя парушэнні заканадаўства на працягу года да адказнасці прыцягнуты 2 юрыдычныя асобы на суму 529 тысяч рублёў.

Таксама Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці працягвае кантроль за выкананнем цэнавага заканадаўства ў гандлёвай сетцы. З пачатку 2021 года розныя парушэнні дапушчаны ў 203 гандлёвых аб’ектах рэгіёну, у 66 з іх зафіксаваны парушэнні парадку фарміравання цэн. Напрыклад, у Пухавіцкім раёне ў павільёне прыватнага прадпрыемства выяўлены факты рэалізацыі з перавышэннем гранічных гандлёвых надбавак бульбы (на 24,3%), капусты (24%), морквы (37%), буракоў (13%), цукру (10%). У Клецкім раёне ў гандлёвым павільёне індывідуальнага прадпрымальніка з перавышэннем гранічных гандлёвых надбавак  (ад 5 да 117%) прадаваліся мясныя і каўбасныя вырабы.

Ва ўсіх выпадках парушэнні аператыўна выпраўлены.

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці