У Пекіне праходзіць загрузка чарговай партыі вакцыны супраць COVID-19 для Беларусі

COVID-19 Безопасность и здоровье

У Пекіне праходзіць загрузка чарговай партыі вакцыны з Кітая супраць COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусь прыбудзе 1,5 млн доз вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell), Inactivated кампаніі Sinopharm.

У вырашэнні гэтага пытання Міністэрству аховы здароўя Беларусі актыўна дапамагалі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў і пасольства дзвюх краін.