Тры навіны з адной стараны

Общество

Залескі сельсавет

1. Вёскі жывуць і маладзеюць, пакуль у іх нараджаюцца новыя жыхары. Зусім нядаўна папоўніўся сельсавецкі спіс шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца пяцёра дзяцей. У сям’і Вольгі Рамуальдаўны і Эдуарда Генадзьевіча Фраловых з вёскі Пугачы нарадзілася пятае дзіця – хлопчык Цімур. Да гэтага ў спісе значыліся толькі дзве такія сям’і – Святланы Уладзіміраўны і Уладзіміра Віктаравіча Машчанкоў, якія таксама жывуць у Пугачах, і Анжэлы Пятроўны і Паўла Яўгенавіча Бацяноў з Лабаў. Наогул, на тэрыторыі сельсавета налічваецца 20 шматдзетных сем’яў.

 

2. Самая старэйшая жыхарка сельсавета Вера Антонаўна Мацюш жыве ў Пугачах і адсвяткавала сёлета 106-ы год нараджэння. Яна – жонка загінуўшага удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, усё жыццё прапрацавала ў былым калгасе “Бальшавік” паляводам. Зараз жыве з дачкой Галінай. Жанчыну запрашаюць на святочныя агеньчыкі ў мясцовую школу, сельвыканкам, гаспадарку. Горача павіншавалі яе і сёлета напярэдадні Дня маці.

 

3. Новай агароджай абнесена тэрыторыя Пугачоўскай сярэдняй школы напярэдадні навучальнага года, з фасаднага боку – бетоннай, а з тыльнага – драўлянай. Сродкі на гэта былі выдаткаваны аддзелам адукацыі райвыканкама, а ўстаноўкай займалася прыватная фірма “Ракаў-сервіс”.  Фарбаваць жа агароджу вырашылі ўласнымі сіламі. У работу актыўна ўключыліся валанцёры-старшакласнікі атрада “Рука дапамогі”, педработнікі і тэхперсанал школы.

 



Добавить комментарий