Якасць перш за ўсё

Важное Общество

Сусветны дзень якасці адзначаецца штогод у другі чацвер лістапада. У бягучым годзе ён выпаў на 11 лістапада.

Для ўстойлівага развіцця грамадства і дзяржавы важным фактарам з’яўляецца непарыўнае павышэнне якасці прадукцыі і паслуг. Асноўнай задачай аддзела дзяржнагляду (г. Маладзечна) інспекцыі Дзяжстандарту па Мінскай вобласці і г. Мінску з’яўляецца папераджэнне і недапушчэнне  пранікнення на рынак Рэспублікі Беларусь небяспечнай і няякаснай прадукцыі.

Пры правядзенні кантрольна-наглядных мерапрыемстваў выяўляюцца наступныя тыпічныя парушэнні: адсутнасць дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці (сертыфікатаў, дэкларацый); парушэнні маркіроўкі (прадастаўленне недакладнай інфармацыі аб складзе сыравіны матэрыялу і інш.); невыкананне патрабаванняў бяспекі. Выяўляецца таксама і небяспечная харчовая прадукцыя. Асноўнымі парушэннямі з’яўляецца наяўнасць кансервантаў  і фарбавальнікаў у кандытарскіх вырабах.

Небяспечная прадукцыя па выніках праверак тэрмінова выдаляецца з паліц магазінаў, яе ўвоз у краіну забараняецца. Інфармацыя пра такую прадукцыю размяшчаецца ў Рэестры небяспечнай прадукцыі на сайце https://danger.gskp.by.

Вольга ПЯРШАЕВА,

галоўны дзяржаўны інспектар

аддзела дзяржнагляду