ЭЛЕКТРЫЧНАСЦЬ ПАКАРАЛА ЖОРСТКА…

Общество

Разам з усімі перавагамі, якія дае электрычнасць, яна можа стаць і самым небяспечным ворагам. У большасці выпадкаў віной таму выступае банальная неасцярожнасць.

У кастрычніку “хітрыкі” з электрычнасцю трагічна скончыліся для двух жыхароў Магілёўшчыны. Яны залезлі ў трансфарматарную падстанцыю, каб скрасці адтуль каляровы метал, наблізіліся да токавядучых частак – і трапілі пад напружанне. Адзін загінуў, другі трапіў у бальніцу з моцнымі апёкамі. Аналагічны выпадак зафіксаваны і на Брэстчыне.

Таму неабходна цвёрда засвоіць: не спецыялісту нельга падыходзіць або дакранацца да аголеных, абарваных правадоў. Нельга накідваць штосьці на паветраныя лініі электраперадач, ставіць пад імі транспарт. Забараняецца заходзіць за агароджу трансфарматарных падстанцый або будпляцовак, дзе могуць прымяняцца часовыя электраправодкі, а таксама адчыняць размеркавальныя шчыткі і сілавыя шафы. Для рамонту электрапрыбораў ці праводкі лепш запрасіць спецыяліста.

Алена МАКАР,

інспектар раённай інспекцыі

“Энерганагляд”.

 



Добавить комментарий