ЗА РУЛЁМ – “НЕ Ў ФОРМЕ”

Закон и порядок

Да крымінальнай адказнасці па частцы 1 артыкула 317-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыцягнуты ваеннаслужачы Ваеннай акадэміі прапаршчык В. М. Макарскі.

Прыгаворам ваеннага суда прапаршчыку В. М. Макарскаму назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіраваць транспартным сродкам тэрмінам на 5 гадоў і штрафу ў памеры 200 базавых велічынь (7 мільёнаў рублёў).

Пра які давер да арміі, аўтарытэт Узброеных Сіл можа ісці гаворка, калі ваенныя дазваляюць сабе садзіцца за руль у стане алкагольнага ап’янення?!

Мінская і іншыя міжгарнізонныя пракуратуры пастаянна ажыццяўляюць прафілактычную работу па папярэджванню фактаў п’янства, рэгулярна праводзяць выступленні перад ваеннаслужачымі па данай тэматыцы. У адносінах да асоб, якія прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, выносяцца афіцыяльныя папярэджванні аб недапушчальнасці парушэння законаў.

А. В. Наумовіч,

старшы памочнік Мінскага міжгарнізоннага ваеннага пракурора.

 



Добавить комментарий