Метэазалежнасць

Кругозор Общество

З даўніх часоў людзі заўважылі, што клімат і яго змяненні аказваюць уплыў на самаадчуванне і здароўе чалавека. Яшчэ Гіпакрат, праводзячы метэаралагічныя назіранні, адзначаў: абвастрэнне розных захворванняў залежыць ад сезона і пары года.

Лічыцца, што надвор’е “адчувае” каля трэці жыхароў умераных шырот. Метэазалежнасць – гэта рэакцыя на ўздзеянне метэаралагічных фактараў (фактараў надвор’я) ці павышаная адчувальнасць да ваганняў надвор’я як вынік аслаблення механізмаў адаптацыі і імунітэту ці пры наяўнасці хранічных захворванняў (атэрасклероз сасудаў галаўнога мозга, неўрозы, захворванні лёгкіх і апорна-рухальнага апарату, інш.).

Выключна здаровыя людзі, чый механізм адаптацыі функцыянуе добра, на надвор’е не рэагуюць. Унутраныя прычыны метэазалежнасці зводзяцца галоўным чынам да дрэннага стану здароўя.

Меры прафілактыкі метэазалежнасці

Планавая прафілактыка: кансультацыя ў кардыёлага і неўрапатолага. У цёплую пару года пажадана паездка ў іншую кліматычную зону. Загартоўванне купанне, рухальная актыўнасць.

Сезонная прафілактыка: фізічная нагрузка, прагулкі на свежым паветры, кантрастны душ, масаж.

Тэрміновая прафілактыка (праводзіцца пры змене надвор’я і магнітных бурах):  лагодны рухальны рэжым, мінімум лёгкай ежы, можна прымаць прэпараты, што супакойваюць нервовую сістэму (настойкі валяр’яны і сардэчніку, а таксама прэпараты, што паніжаюць артэрыяльны ціск.

Павел САРОКА,

галоўны ўрач РЦГіЭ