АД БРАНХІТУ ДАПАМОЖА МЕДУНІЦА

Общество

У народзе медуніцу называюць лёгачніцай. І гэта невыпадкова. Той, хто рэгулярна п’е гарбату з медуніцай, як правіла, забывае, што існуюць захворванні дыхальных шляхоў.

Дапамагае яна і пры хваробах сэрца, нервовай сістэмы, галаўным болі, захворваннях страўнікава-кішачнага тракта. Расліна змяшчае многа крэмнію, таму стымулюе імунітэт і павышае ахоўныя ўласцівасці арганізма, аднаўляе дэфіцыт калію і ёду і эфектыўная пры валляку.

Пры лёгачных захворваннях 2 ст. лыжкі здробненай травы медуніцы заліце 0,5 л піва, дадайце сталовую лыжку мёду і старанна перамяшайце. Пастаўце каструлю на пліту і гатуйце на невялікім агні, пакуль не застанецца палова вадкасці. Адвар працадзіце і прымайце па 1-2 ч. лыжкі тры разы на дзень да яды, запіваючы вадой.

Для працяглага ўжывання больш падыдзе гарэлачны настой: трэць бутэлькі напоўніце сухім лісцем медуніцы (свежымі – палову) і заліце даверху гарэлкай, настойвайце 2 тыдні. Працадзіце і піце па чайнай лыжцы тры разы на дзень да яды.

 



Добавить комментарий