Мікразеляніна – гэта карысна

Безопасность и здоровье Общество

У свеце з’явіўся новы трэнд у вобласці здаровага харчавання – вырошчванне і выкарыстання ў ежу мікразеляніны.

Мікразеляніна – гэта маладыя парасткі агародніны, злакавых культур, ураджай якіх збіраецца не пазней як праз 12 дзён пасля пасеву. Звычайна ў якасці мікразеляніны вырошчваюць салату, цыбулю, кроп, пятрушку, кінзу і іншыя духмяныя травы. Радзей – радыску, дайкон, буракі, злакі, сланечнік, капусту, грэчку.

Мікразеляніна багатая на вітаміны групы А, І, С, Е, Л, РР, мікраэлементы (магній, кальцый, ёд, жалеза, фосфар), эфірныя алеі, раслінныя бялкі, антыаксіданты.

Для вырошчвання мікразеляніны патрэбны пакет насення і пажыўны субстрат. У якасці субстрату можна выкарыстоўваць спецыяльныя дыванкі, змочаную вату, вільготныя папяровыя ручнікі, апілкі ці гідрагель. Можна прарошчваць насенне на марлі. Насыпце на змочаную тканіну насенне, накрыйце шкляной накрыўкай ці поліэтыленавай плёнкай і пастаўце на сонечны падаконнік.